Грамадства3030

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены

Актывіст і палітычны вязень Мікола Дзядок параіў, што мае сэнс рабіць беларусам у эміграцыі, каб наблізіць перамены. Адказ можа падацца нечаканым.

Мікола Дзядок у Вільні, 14 верасня 2025 г. Фота: spring96.org

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» разважаючы пра тое, што рабіць беларусам у выгнанні, каб нейкім чынам наблізіць перамены, Мікола Дзядок даў адназначную параду: працаваць над сабой.

«Я лічу, што праца асабістая кожнага чалавека над сабой — гэта не менш важная рэвалюцыйная праца, чым стварэнне нейкіх сацыяльных інстытутаў, рэвалюцыйных ячэек і ўсяго астатняга», — падкрэсліў актывіст.

Паводле яго, паспяховае дэмакратычнае грамадства не можа быць пабудавана людзьмі, якія ў штодзённым жыцці праяўляюць абыякавасць да іншых, не выконваюць сваіх абяцанняў, хлусяць, цярпяць хамства на працоўным месцы:

«Давайце для пачатку задумаемся, якое грамадства могуць пабудаваць людзі, якія ў штодзённасці, у побыце, у сваіх штодзённых справах хлусяць адзін аднаму, не выконваюць свае абяцанні, не могуць падтрымаць бліжняга, не ведаюць нават, хто з імі жыве на лесвічнай клетцы, ці ёсць у гэтага чалавека нейкія патрэбы?

Якое грамадства могуць пабудаваць людзі, якія на сваім працоўным месцы церпяць хамства і прыніжэнне, да прыкладу, ад свайго начальніка, і мірацца з гэтым, якія праходзяць (…) [калі] на вуліцы (…) проста валяецца чалавек. Яны праходзяць міма яго, думаючы: «Ай, п'янтос напэўна, хай валяецца сабе, мянты забяруць».

Давер як база дэмакратыі

Блогер звяртае ўвагу на тое, што ключавым элементам дэмакратычнага грамадства з'яўляецца давер і любоў да бліжняга. Па яго словах, рэпрэсіўная сістэма мэтанакіравана б’е па гэтых элементах.

«Трэніраваць любоў да бліжняга, трэніраваць здольнасць прабачаць бліжняму і, галоўным чынам, давер. Давер да блізкіх людзей, практыкаваць яго штодзённа, бо давер — гэта база любога дэмакратычнага грамадства», — заклікае Мікола Дзядок.

Ён звяртае ўвагу на тое, што асноўная мэта тактыкі рэжыму — ліквідаваць давер сярод актывістаў, лідараў апазіцыі і нават грамадзянскай супольнасці ў цэлым. Гэтая тактыка накіравана на тое, каб дэмаралізаваць грамадства.

«Як мы бачым, усе іхнія рэпрэсіўныя тактыкі, яны скіраваныя пераважна на тое, каб ліквідаваць давер між сябрамі як рэвалюцыйных арганізацый, так і грамадзянскай супольнасці.

Паглядзіце, якія высілкі прыкладаюцца там, каб закідаць брудам нашых апазіцыйных лідараў, усіх мала-мальскіх актыўных людзей, дыскрэдытаваць, і праз дыскрэдытацыю дэмаралізаваць. Каб мы не верылі адзін у аднаго, адзін у адным падазравалі агентаў КДБ. Падазравалі, што «а вось гэты скраў 150 мільёнаў грантаў, а гэты там яшчэ нехта, а гэты яшчэ хтосьці».

«Вось гэтая праца над сабой, тое ўсё, што запісана ў Бібліі — любіць бліжняга, як самога сябе, падтрымліваць бліжняга, думаць аб бліжнім больш, чым аб сабе.

Канешне, гэта супер складана, гэта вельмі высокі ўзровень, але гэты ўзровень неабходны для таго, каб дасягнуць лепшага грамадства і для таго, каб на новым вітку абуджэння беларусаў нам дасягнуць неабходных высноваў», — даводзіць Дзядок.

Акрамя маральнага развіцця, Дзядок падкрэслівае неабходнасць самаадукацыі ў палітычнай сферы і ў галіне сацыяльных навук, каб не стаць ахвярай маніпулятараў:

«Адукоўвацца палітычна, у сферы сацыяльных навук, каб не стаць ахвярай маніпулятараў, якіх было вельмі шмат у 2020 годзе».

Каментары30

  • ультракрайнеправы і нават фашыст самы настаяшчы
    28.10.2025
    Мікола Дзядок хіба адзіны адэкватны з усіх актывістаў, якія называюць сябе анархістамі. У адрозненне ад рэшты, не займаецца абаронай нелегальных мігрантаў, якіх падкідвае лукашэнкаўскі рэжым і Расія. Разумее патрэбу пабудовы нацыянальнай свядомасці, а не змагаецца з больш ці менш прыдуманым нацыяналізмам як гэта робіць напрыклад Прамень, які дарэчы зганьбіўся на акцыі ў Польшчы супраць польскага Дня незалежнасці! І чым не як лукашэнкацы супраць БНР100?

    Ды і ў адрозненне ад шматлікіх анціфашыстаў з Беларусі, ведае беларускую мову. Адметна. Мікола факусуецца на рэальных беларускіх праблемах, а не інтэрнацыяналістычнай ультралевай павестцы пра гендары, лгбткйцуке+ і іншым такім.
  • Осталось добавить
    28.10.2025
    А политикой, пускай, и дальше занимаются люди, которые ничего из вышеперечисленного делать не будут!
  • Еішх
    28.10.2025
    Слушна кажа Мікола.

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру2

«Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі6

У Японіі 1800 чалавек перацягваюць канатамі 360‑тонную вежу замка4

Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну15

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%12

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць