Грамадства

Беларус праз суд атрымаў прытулак у ЗША

Суд прыняў рашэнне адмовіць у дэпартацыі дэмакратычнага актывіста Артура Сенько ў Беларусь і даць яму палітычны прытулак, пiша Reform.news.

Артур Сянько ў аэрапорце Нью-Ёрка пасля вызвалення

Суд праходзіў у штаце Нью-Мексіка, у Cibola County Correctional Center. Гэта турма, частка якой выкарыстоўваецца ICE для ўтрымання мігрантаў пад старшынствам суддзі Самуэля Уільямса.

«Незадоўга да майго затрымання ў іміграцыйнай турме мой блізкі сябар Яўген Ждановіч заснаваў ініцыятыву byaction.org — для дапамогі тым, хто просіць прытулку з Беларусі ў ЗША. Па іроніі лёсу, я стаў першым, хто апынуўся пад апекай гэтай ініцыятывы. Мой суд праходзіў у штаце Нью-Мексіка, у Cibola County Correctional Center. Гэта турма, частка якой выкарыстоўваецца ICE для ўтрымання мігрантаў.

Нам удалося дамагчыся ўпэўненай перамогі ў адной з самых складаных для тых, хто просіць прытулку, юрысдыкцый — 10‑й акрузе — у вельмі неспрыяльны для імігрантаў час. Прычына, па якой я зноў у бяспецы і на свабодзе, шмат у чым заключаецца ў каласальнай падтрымцы мноства людзей.

Я бясконца ўдзячны: Сяргею Ціханоўскаму, Аляксандру Атрошчанкаву, Андрэю Гнёту, Ганне Маціеўскай — за тое, што змагаліся за мяне да апошняй хвіліны перад вынясеннем рашэння. Я ўдзячны праваабарончым арганізацыям Human Constanta, «Вясна», «Прававая Ініцыятыва», «Мемарыял» — за прававы аналіз.

Я ўдзячны Офісу Святланы Ціханоўскай, Народнаму Антыкрызіснаму Упраўленню, Каардынацыйнай радзе, Аб'яднанаму пераходнаму кабінету — за дыпламатычныя намаганні. Выданням Reform.news, Zerkalo.io, Euroradio.fm, Nashaniva.com, Gazetaby.com, Svaboda.org, POLITICO — за асвятленне маёй сітуацыі. І вядома я ўдзячны ўраду ЗША — за магчымасць справядлівага разгляду маёй справы і прадастаўлення мне абароны», — сказаў Артур Сянько Reform.news.

Артур Сянько быў пад вартай з 15 жніўня. Беларус знаходзіўся на тэрыторыі ЗША легальна. 26 жніўня 2021 года Артур Сянько прыбыў у пункт пропуску ў Otay Mesa Port of Entry, штат Каліфорнія, дзе заявіў аб асцярозе пераследу і папрасіў палітычнага прытулку.

Такая працэдура прадугледжана Законам аб іміграцыі і грамадзянстве. Артур Сянько мінімум з 2022 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па палітычным артыкуле 369 КК РБ — абраза прадстаўніка ўлады.

Праз два дні пасля прыбыцця ў ЗША ён быў вызвалены да далейшага разбору без даты прызначэння суда. Пасля чаго падаў пісьмовае паведамленне аб прадастаўленні палітычнага прытулку, а таксама на працягу ўсяго часу знаходжання ў ЗША супрацоўнічаў з міграцыйнымі органамі, прадстаўляў кантактныя дадзеныя і дадзеныя аб месцы свайго знаходжання.

15 жніўня 2025 года ён быў выкліканы позвай у прадстаўніцтва Дэпартамента ўнутранай бяспекі (U.S. Department of Homeland Security) у Нью-Ёрку. Артур Сянько прыбыў на месца з адвакатам. Довады і аргументы адваката аб законным знаходжанні ў ЗША Артура Сянько як таго, хто просіць прытулку, не былі прыняты. Іміграцыйныя афіцэры адмовіліся глядзець дакументы.

Артуру Сянько надзелі кайданкі і суправадзілі ў ізалятар. Акрамя таго, супрацоўнікі міграцыйнай службы прапанавалі беларусу падпісаць дакумент аб тым, што дата, месца і абставіны яго прыбыцця на тэрыторыю ЗША невядомыя, ад чаго ён адмовіўся, так як, на яго думку, гэта супярэчыць сапраўднасці. Пасля рашэння суда ён быў вызвалены і знаходзіцца ў сябе дома ў Нью-Ёрку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць