Эканоміка77

У Беларусі ўвядуць падатак з рэалізацыі мабільных дадаткаў і анлайн-гульняў

З 2017 года ў Беларусі плануецца спаганяць падатак з рэалізацыі мабільных дадаткаў і анлайн-гульняў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча 8 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«На наступны год у Падатковы кодэкс будуць прапанаваныя правілы падаткаабкладання электронных паслуг, што аказваюцца нерэзідэнтамі грамадзянам нашай краіны. Гэта такія паслугі, як рэалізацыя мабільных дадаткаў, музычных твораў, электронных кніг, фільмаў, гульняў. Гэты від бізнесу актыўна развіваецца, і мы паставілі перад сабой задачу атрымаць у бюджэт падаткі ад такой дзейнасці, што ў прынцыпе адпавядае сусветнай практыцы», — зазначыў Клепча.

Ён дадаў, што ў Расіі ўжо прыняты закон, які дазваляе ажыццяўляць падаткаабкладанне падобных аперацый.

Механізм збірання такога падатку растлумачыў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый МПЗ Ігар Скрыннікаў. «Першае, што мы будзем рабіць, гэта прызнаем месцам рэалізацыі гэтых паслуг тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Адпаведна з улікам гэтага дадзеныя замежныя кампаніі павінны будуць выконваць падатковыя абавязацельствы ў выглядзе вылічэння і выплаты падатку на дададзены кошт на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — расказаў прадстаўнік МПЗ.

«Цяпер мы сумесна з зацікаўленымі ведамствамі прапрацоўваем механізмы найбольш аб'ектыўнага збірання ПДК на тэрыторыі Беларусі як непасрэдна замежнымі кампаніямі, так і беларускімі плацельшчыкамі, якія могуць выконваць падатковыя абавязацельствы за замежныя кампаніі», — дадаў Скрыннікаў.

Гэтыя прапановы, паводле яго слоў, будуць сістэматызаваныя і накіраваныя ў Міністэрства фінансаў для наступнага ўключэння ў Падатковы кодэкс, змены ў які яшчэ трэба будзе зацвердзіць у парламенце.

Аргументуючы неабходнасць такіх падатковых новаўвядзенняў, прадстаўнік МПЗ падкрэсліў, што гэтае пытанне турбуе многія краіны. «Таму што ўсе рэальна разумеюць, што даходы здабываюцца з тэрыторый тых дзяржаў, якія з'яўляюцца спажыўцамі паслуг, а плацельшчыкі, як правіла, зарэгістраваныя ў «падатковых гаванях» — там, дзе мінімальнае падаткаабкладанне. Вядома ж, мы, як Рэспубліка Беларусь, паколькі з'яўляемся крыніцай выплаты даходу, зацікаўленыя ў тым, каб падатковае абавязацельства ў частцы выплаты ПДК выконвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заявіў Ігар Скрыннікаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што пытанне ўвядзення гэтага віду падаткаабкладання разглядаецца ўсебакова. «Вядома ж, мы не зацікаўленыя ў тым, каб абмежаваць, забараніць і гэтак далей. Гэта запатрабуе ўводу нейкіх тэхнічных абмежаванняў. На гэтым этапе гаворка пра гэта, вядома ж, не ідзе», — сказаў Скрыннікаў.

Запланаваны тэрмін новаўвядзенняў — 1 студзеня 2017 года. «Ну а далей, зразумела, мы будзем бачыць праблемы, мы будзем бачыць прапановы, і я не выключаю, вядома, што пазней гэтыя нормы будуць карэктавацца», — падвёў вынік прадстаўнік падатковага ведамства.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»15

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць