Вярхоўная Рада Украіны падтрымала праект пастановы аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага таталітарных рэжымаў і забароне прапаганды іх сімволікі, у рамках якой адбываецца перайменаванні гарадоў і вёсак.
Горад Кіраваград перайменаваны ў Крапіўніцкі.
Дакумент уступае ў сілу з даты прыняцця пастановы.
Марк Крапіўніцкі — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елізаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль «Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.
Кіраваградскай гарадской радай было прапанавана 7 варыянтаў новай назвы горада, сярод якіх Елісаветград, Інгульск, Златопаль, Крапіўніцкі, Благамір, Эксампей і Казацкі. Разам з тым, у ходзе грамадскага апытання больш за ўсё рэспандэнтаў падтрымалі назву Крапіўніцкі.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)