Эканоміка55

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі знізіўся на 2,5%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—чэрвені знізіўся на 2,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле інфармацыі БелаПАН, у грашовым выражэнні ВУП склаў 44,2 млрд. дэнамінаваных рублёў.

Асноўны адмоўны ўплыў на дынаміку ВУП у першым паўгоддзі, як сведчаць статыстычныя звесткі, рабіла прамысловасць.

У студзені—чэрвені аб'ём прамысловай вытворчасці склаў 38,7 млрд. рублёў і знізіўся на 1,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Нагадаем, паводле прагнозу, які раней зацвердзіў урад, чакалася, што ў першым паўгоддзі будзе забяспечаны рост ВУП Беларусі на 0,1%. Меркавалася, што паводле вынікаў 2016 года эканамічны рост складзе 0,3%, аднак, нягледзячы на адмоўную дынаміку гэтага паказчыка ў першым паўгоддзі, афіцыйны прагноз не пераглядаўся.

Міжнародныя фінансавыя інстытуты, якія з'яўляюцца ключавымі крэдыторамі Беларусі, прагназуюць, што ВУП краіны на працягу 2016 года будзе заставацца ў адмоўнай зоне. Так, Еўразійскі банк развіцця, які выдзеліў Беларусі ў сакавіку новы крэдыт, чакае, што эканамічны спад у краіне складзе 1,9% ў 2016 годзе.

Міжнародны валютны фонд, з якім беларускія ўлады працягваюць перамовы аб атрыманні новага крэдыту, прагназуе, што ВУП Беларусі ў 2016 годзе знізіцца на 3% і ў 2017-м рэцэсія ў краіне, хай і менш значная, працягнецца. Паводле ацэнак МВФ, валавы ўнутраны прадукт у наступным годзе можа знізіцца на 0,5%.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў11

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне73

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў11

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць