Грамадства1717

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ перакананы, што Пуцін кантралюе ўсе асноўныя падзеі і рычагі ў суседняй Беларусі, што Беларусь знаходзіцца пад «велізарным уплывам» Масквы. Ён сказаў пра гэта 6 ліпеня на прэс-канферэнцыі, якая папярэднічала саміту арганізацыі ў турэцкай Анкары, паведамляе Украінская служба «Радыё Свабода».

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

«Мы не павінны быць наіўнымі наконт ролі, якую адыгрывае Беларусь. Яна знаходзіцца пад велізарным уплывам Расіі і Масквы», — сказаў Марк Рутэ ў адказ на просьбу беларускага журналіста патлумачыць, ці падзяляе НАТА заклапочанасць Украіны з нагоды нарошчвання расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі.

«Тое, што адбываецца ў Мінску, у значнай ступені натхнёнае Пуціным», — дадаў Рутэ.

У той жа час генеральны сакратар НАТА адмовіўся каментаваць пытанне пра магчымыя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па рэтранслятарах сувязі ў Беларусі з мэтай іх адключэння.

«Я не магу сказаць вам усяго — так ці не, бо частка гэтай інфармацыі, вядома, засакрэчаная», — сказаў Рутэ.

Акрамя таго, ён расказаў, што пастаўкі зброі Украіне паводле праграмы PURL працягваюцца, але ў гэты момант існуе дэфіцыт перахопнікаў на тэрыторыі краін НАТА.

Каментары17

  • Праўда
    06.07.2026
    Яшчэ якім уплывам! Насельніцтва нават начальніка абрала не дзеля беларушчыны, а каб поўз на каленях у маскву. І ўжо 30 гадоў паўзуць разам.
  • Небарака
    07.07.2026
    Хадзі ты яшчэ папку Трампу паплачся, гаротны!
  • Сенсацыя
    07.07.2026
    Ня можа гэтага быць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць