Усяго патроху44

Рэйтынг Forbes: Шнураў абышоў Кіркорава па папулярнасці і даходах

За мінулы год тэнісістка Марыя Шарапава зарабіла 21,9 млн даляраў і зноў стала самай багатай расійскай знакамітасцю, гаворыцца ў штогадовым рэйтынгу часопіса Forbes.

Шарапава ўзначальвае спіс Forbes з 2005 года, толькі ў 2011 і 2012 яна саступала першае месца спеваку Стасу Міхайлаву, які сёлета заняў 21 месца з $2 млн. У 2016 на прыбытках і пазнавальнасці тэнісісткі не адбіўся нават мельдоніевы скандал, а таксама праблемы з кантрактамі з Nike і Porsche.

За Шарапавай ідуць спевакі Рыгор Лепс ($9 млн), Сяргей Шнураў ($11 млн) і Філіп Кіркораў ($7,6 млн). На пятым месцы хакеіст Аляксандр Авечкін з клуба Washington Capitals — ён зарабіў крыху больш за 12 млн даляраў.

Сяргей Шнураў, фота russianchicagomag.com

Шостае месца заняла мадэлька Наталля Вадзянава, якая нядаўна нарадзіла пятае дзіця французскаму мільярдэру Антуану Арно, далей ідуць музыкі Сяргей Лазараў, Ягор Крыд і спявачка Земфіра. Замыкае дзясятку цэнтральны нападаючы Pittsburgh Penguins Яўген Малкін — ён зарабіў амаль 10 мільёнаў.

У спісе таксама аказаліся рэпер Цімаці, спявак Дзіма Білан, рэжысёр Фёдар Бандарчук і гоншчык Данііл Квят. У самым нізе спісу — рэжысёр Алег Табакоў з прыбыткам 1,1 мільёна даляраў. Самымі «беднымі» і нецікавымі для публікі аказаліся акцёр Сяргей Бязрукаў і рэжысёр Мікіта Міхалкоў (яны зарабілі $0,6 і $0,35 млн адпаведна).

Рэйтынг Forbes складзены на падставе даходаў знакамітасцяў, а таксама колькасці згадак у СМІ і запытаў у пошукавай сістэме «Яндэкс».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

Каля папулярнага вадаёма пад Мінскам утварыўся вялізны затор ВІДЭА

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу5

«Яндэкс» схаваў на сваіх картах 119 аб’ектаў у Расіі4

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць