Вайна44

«Яндэкс» схаваў на сваіх картах 119 аб’ектаў у Расіі

Па даных журналісцкага расследавання шведскага выдання SVT разам з партнёрамі з іншых краін, сэрвіс Yandex Maps схаваў або замаскаваў 119 аб’ектаў каля заходняй мяжы Расіі.

Фота: Simon Krona / Mapcreator

Большасць з гэтых аб'ектаў, як сцвярджаецца, звязаныя з вайсковай інфраструктурай і абаронна-прамысловым комплексам Расіі.

Сярод выяўленых аб’ектаў:

  • 31 — прадпрыемствы ВПК, рамонту або распрацовак;
  • 29 — авіябазы;
  • 16 — аб’екты СПА, радыёлакацыі і сувязі;
  • 12 — вайскова-марскія базы і рамонтныя аб’екты;
  • 11 — лагістычныя аб'екты, склады з палівам і боепрыпасамі;
  • 6 — гарнізоны і навучальныя палігоны;
  • 4 — аб’екты, звязаныя з ядзернай сферай;
  • 4 — касмічныя аб’екты;
  • 3 — атамныя электрастанцыі або даследчыя цэнтры;
  • 3 — іншыя вайсковыя аб’екты невядомага прызначэння.

Журналісты адзначаюць, што раней такіх «замаскаваных зон» у адкрытых картах не фіксавалася, а масавае прыхоўванне пачало заўважацца ў апошнія гады.

Таксама згадваецца рашэнне расійскага суда 2024 года, які абавязаў Yandex схаваць Разанскі нафтаперапрацоўчы завод пасля здзейсненых супраць яго атак.

Эксперты, на якіх спасылаецца выданне, аднак, лічаць, што падобныя спробы абмежаваць доступ да картаў могуць мець хіба толькі абмежаваны эфект, бо аб’екты ўсё роўна можна ідэнтыфікаваць па спадарожнікавых здымках і іншых адкрытых крыніцах.

Каментары4

  • архивы не горят
    28.06.2026
    Так архивы не горят.
    Поднимаем архивы тех же яндекс-карт и видим, то, что хотят стереть и спрятать.
  • .
    28.06.2026
    Не схаваў на картах, а заблюрыў на спадарожнікавых здымках.

    Больш поўны артыкул не на SVT, а на NRK: "Order 138: Russia's hidden defense industry grows behind Yandex's blurs".
  • Окэй
    28.06.2026
    Позна

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць