Грамадства

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

Падобна на тое, што «Славянскае адзінства» скончылася — фестываль дружбы Расіі і Беларусі, мяркуючы па ўсім, быў ціха адменены на фоне расійскіх ваенных праблем — за два з трох запланаваных дзён не прайшло ніводнага мерапрыемства, заўважыў «Флагшток».

Прычынай гэтага маглі паслужыць праблемы на Браншчыне, выкліканыя ваеннымі дзеяннямі — украінскія дроны і дэфіцыт паліва.

Сёлета мерапрыемствы былі запланаваны на 27—29 чэрвеня ў Бранскай вобласці. Аднак па стане на сённяшні дзень не адбылося ніводнага публічнага мерапрыемства. Больш за тое, беларускія і расійскія дзяржаўныя СМІ практычна перасталі згадваць фестываль.

Фестываль узнік у 1970‑х гадах, каб падкрэсліць сяброўскія адносіны паміж савецкімі БССР, УССР і РСФСР. Працягвалі яго праводзіць і пасля распаду СССР. Аднак пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2014 годзе ўкраінскі бок перастаў удзельнічаць у мерапрыемстве. У апошнія гады фестываль традыцыйна праходзіў у апошнія выхадныя чэрвеня, па чарзе ў Бранскай і Гомельскай абласцях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну5

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну5

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць