Здароўе22

Шведскія навукоўцы назвалі два фактары, якія гарантавана спрыяюць ранняй смерці

European Journal of Preventive Cardiolog апублікаваў даследаванне шведскіх медыкаў, якія вызначылі дзве прычыны, якія спрыяюць ранняй смерці. Вытрымкі з даследавання апублікаваў партал «EurekAlert!».

Навукоўцы высветлілі, што базавыя прычыны заўчаснай смяротнасці — гэта курэнне і нізкая фізічная актыўнасць. Да гэтых высноў медыкі прыйшлі пасля 45-гадовых назіранняў за 792 мужчынамі 1913 года нараджэння, якія пражываюць у шведскім Гётэборгу.

Медыкі пачалі сваё даследаванне ў 1963 годзе, калі ўдзельнікам эксперыменту споўнілася па 50 гадоў. З гэтага часу лекары адсочвалі у мужчын паказчыкі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Ужо ў 1967 годзе толькі 656 чалавек з 792 аказаліся здольныя здаць тэст VO2 max, які вызначае максімальную здольнасць арганізма да паглынання і засваенню кіслароду. Астатнім гэта было забаронена па медыцынскіх паказчыках. У далейшым такія даследаванні праводзіліся раз на дзесяць гадоў.

Па сканчэнні некалькіх дзесяцігоддзяў — у 2012 годзе — навукоўцы прааналізавалі прычыны смяротнасці людзей. Пасля падвядзення вынікаў усе удзельнікі назіранняў былі падзеленыя на тры групы (спажывалі 2,00, 2,26 і 2,56 літра кіслароду ў хвіліну).

У ходзе даследаванняў высветлілася, чым больш чалавек можа засвоіць кіслароду падчас фізічных практыкаванняў, тым меншая рызыка заўчаснай смерці.

Такім чынам навукоўцам удалося даказаць сувязь паміж паказчыкамі VO2 max і рызыкай заўчаснай смяротнасці.

У даследаваннях улічваліся і іншыя фактары рызыкі: курэнне, высокі ціск, халестэрын у крыві. Медыкі падкрэсліваюць, што нізкая пераноснасць аэробных нагрузак аказалася наўпрост звязанай з заўчаснай смяротнасцю.

Каментары2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць