Ідліб гарыць пасля начной бамбёжкі. Фота з расійскіх крыніц Sputniknews.com.

Ідліб гарыць пасля начной бамбёжкі. Фота з расійскіх крыніц Sputniknews.com.

Сірыйскія паўстанцы занялі ключавыя пазіцыі на паўднёвым захадзе Алепа пасля нечаканага наступу, што пачаўся ў чацвер і скончыўся поспехам у суботу.

Сілы Асада адказалі на гэта інтэнсіўнымі бамбёжкамі, якія ажыццяўляе пераважна расійская авіяцыя, перадаюць арабскія СМІ.

Наступ у Алепа ажыццявіла ісламісцкая кааліцыя «Джэйш аль-фатх», што ў перакладзе азначае «Армія заваёвы». 

У яе ўваходзяць ісламісцкая групоўка «Ахрар аш-шам», а таксама сірыйскія «Браты-мусульманы» і «Джэбхат-ан-Нусра». Фінансуюць яе Саудаўская Аравія і Катар.

Як сцвярджаецца, у баях за Алепа з боку «Джэйш аль-фатх» удзельнічала 9000 байцоў.

Адступленне сірыйскай арміі можа змусіць Маскву павялічыць памер сухапутнага экспедыцыйнага корпуса ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?