Кіно88

Андрэй Курэйчык падаўся ў партызаны

У Мінску праходзяць здымкі новай беларускай камедыі «PARTY-zan фільм» («Партызан-фільм») сцэнарыста і рэжысёра Андрэя Курэйчыка, які летась прэзентаваў на кінафестывалі «Лістапад» нашумелы фільм «ГараШ». Але, нягледзячы на баявую назву стужкі, фільм будзе не зусім пра вайну і беларускіх партызан. Насамрэч гэта моладзевая камедыя пра маладых авантурыстаў, у планах якіх хутка і лёгка разбагацець.

Галоўныя героі фільма – маладыя праграміст Дзяніс (які аказаўся без працы) і бізнэсмен Аляксей (за ўсё хапаецца, але ва ўсім прагарае) — захацелі зарабіць лёгкіх грошай. Але не паступова, а хутка і шмат. І самае лепшае, што ім прыйшло ў галаву – прадставіцца маскоўскай кінагрупе дасведчанымі беларускімі кінапрадзюсарамі і ўзяцца зняць за добрыя грошы некалькі ваенных сцэн.

Але што за авантурная камедыя без прыгод? У цягніку Мінск – Брэст адзін з герояў забывае торбу з буйной сумай грошай, ды яшчэ ў іх жыццё нечакана ўрываецца прыгожая і прадуманая Марта. І прыгоды пачынаюцца. Модны маскоўскі рэжысёр і знакаміты аператар ужо прыехалі ў Беларусь, на пад'ездзе расійскія кіназоркі… А пачынаючым прадзюсарам цяпер свеціць сутыкненне з бандытамі і турма за махлярства.

Герояў на галоўныя ролі шукалі некалькі месяцаў. Іх выканаюць узыходзячыя зоркі беларускага тэатра і кіно: Аляксандр Душачкін (Дзяніс), Аляксандр Тарасаў (Аляксей) і Аліса Аўчыннік (Марта). Апроч іх, убачым у стужцы і шэраг зорак беларускага кіно. Як, напрыклад, Эвеліна Сакура, якая сыграе ролю заможнай гаспадыні кватэры.

Чымсьці стужка будзе нагадваць «Хлапечнік у Вегасе», ці, больш верна сказаць – у Брэсце. Назва ж фільма шматзначная. Па-першае, назву «PARTY-zan фільм» можна перакласці як «Вечарынка-фільм» («Party», англ. – «вечарынка, тусоўка»). Па словах самога Андрэя Курэйчыка, партызанскае існаванне, уласцівае беларусам цягам стагоддзяў, мае і культурны кантэкст. І для творчай групы фільма рабіць незалежнае кіно – гэта таксама пэўная культурная партызаншчына. Фільм будзе выконваць не толькі функцыю прыгодніцкай камедыі, ён яшчэ і аналізуе нашу культурную прастору: чаму Беларусь выступае з большага ў якасці кінабазы для расіян, а самі мы здымаем гэтак мала, пры гэтым маючы дастаткова шырокі патэнцыял. А таксама фільм з гумарам іранізуе над беларускай марай пэўнай часткі сучаснай моладзі: «як зарабіць шмат, хутка і, пажадана, нічога асабліва не робячы».

Аналізуючы творчасць Андрэя Курэйчыка ў беларускім кінематографе, нельга не падкрэсліць адну асаблівасць. У яго беларускіх фільмах мы заўсёды можам пачуць беларускую мову. У «Вышэй за неба» гэта быў Вінсэнт, які размаўляў толькі па-беларуску. У леташнім «ГараШы» гучаў верш Максіма Багдановіча. І ў новай стужцы мы пабачым героя, які будзе гаварыць па-беларуску. Можа, мовы будзе не шмат (зрэшты, фільм на рускай мове), але яна абавязкова будзе ў адным з эпізодаў.

Бюджэт фільма пакуль яшчэ не падлічаны, але вядомы, што ён будзе ў 2-2,5 разы большы, чым у карціны «ГараШ», якую творчая група зняла менш чым за 5 тысяч даляраў. Але каманда Курэйчыка не ставіць перад сабою мэты дабіцца камерцыйнага поспеху. Галоўнае – прывабіць гледача да беларускага кіно, паказаць, што і яно можа быць цікавым, і прыцягнуць беларускага гледача ў кінатэатры. Прэзентацыя трэйлера запланаваная на 15 лістапада 2016 года. Прэм’ерны паказ фільма мае адбыцца пад Новы год, 29 снежня.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць