Супрацоўнікі заапарка Сімба Уалдлайф Парк у Аўстраліі зладзілі вечарыну для яхідны-альбіноса Леа, якому споўнілася шэсць гадоў. Разам са сваёй спадарожніцай Рэкс ён з'еў святочны пачастунак (зроблены з фаршу і іншых прадуктаў) і пагуляў па залітай сонцам траве.
Супрацоўнікі парку адзначаюць, што сярод яхіднаў вельмі рэдка нараджаюцца альбіносы. У дзікай прыродзе Леа б наўрад ці пражыў доўга — з белай афарбоўкай яму было б вельмі складана хавацца ад драпежнікаў. Яго знайшлі на паркоўцы, калі ён быў яшчэ дзіцянём, і выхадзілі ў парку.
-
Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай
-
Расіянку, якая зрабіла ў бары «кальян на кулічы», усё ж не будуць адпраўляць у калонію
-
Ватыкан адлучыў ад царквы Брацтва святога Пія X. Раскольнікі маюць капліцу ў Мінску, дзе ўсё па-руску — што цяпер чакае гэтых вернікаў
Каментары