Вайна44

Расія ўсё часцей выкарыстоўвае рэактыўныя дроны, каб Украіна траціла ракеты для СПА

Расія ўсё часцей выкарыстоўвае падчас удараў па Украіне рэактыўныя беспілотнікі, што ўскладняе працу ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Паводле слоў Юрыя Ігната, такія беспілотнікі могуць развіваць хуткасць да 500 кіламетраў за гадзіну. З-за гэтага ўкраінскія дроны-перахопнікі, максімальная хуткасць якіх складае каля 300 кіламетраў за гадзіну, ужо не могуць іх эфектыўна пераследаваць. У выніку для знішчэння такіх цэляў даводзіцца выкарыстоўваць ракеты сістэм супрацьпаветранай абароны, запасы якіх абмежаваныя.

Таксама Ігнат паведаміў, што падчас апошняй масаванай атакі на Украіну расійскія войскі прымянілі каля шасці баражуючых боепрыпасаў «Бандэроль». Па словах прэс-сакратара Паветраных сіл Украіны, па сваіх лётных характарыстыках «Бандэроль» падобная да крылатай ракеты, аднак украінская СПА мае сродкі для яе перахопу.

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі раней заяўляў, што Расія пастаянна змяняе тактыку выкарыстання беспілотнікаў, павялічвае іх колькасць і ўдасканальвае канструкцыю. Паводле яго ацэнкі, у перспектыве рэактыўныя дроны могуць складаць да паловы ўсіх ударных беспілотнікаў.

Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, Расія ўжо выкарыстоўвае некалькі мадыфікацый беспілотнікаў сямейства «Герань». Мадэль «Герань-3» атрымала турбарэактыўны рухавік, што дазваляе ёй развіваць значна большую хуткасць, чым ранейшыя версіі. У пачатку 2026 года, паводле ўкраінскага боку, упершыню быў зафіксаваны і новы беспілотнік «Герань-5», які мае яшчэ больш магутны рэактыўны рухавік.

Паведамляецца, што гэты апарат здольны несці баявую частку масай да 90 кілаграмаў і пераадольваць адлегласць каля тысячы кіламетраў, што дазваляе яму дасягаць любога пункта на тэрыторыі Украіны.

Украінскі бок адзначае, што, нягледзячы на неабходнасць выкарыстоўваць дарагія ракеты супрацьпаветранай абароны, эфектыўнасць перахопу паветраных цэляў застаецца высокай і перавышае 90 працэнтаў.

Каментары4

  • Знайдуць спосаб
    03.07.2026
    Слава Украіне, як засвоіць чарговы еўрапейскі транш
  • Зенітчык
    03.07.2026
    Раней трэба было думаць, калі разумныя людзі казалі, што рабіць стаўку толькі на дроны-перахоплювачы памылка, што рана ці позна маскалі пяройдуць да масавага застасавання рэактыўных Гербер. Што, пакуль даюць грошы, трэба распрацоўваць ЗРкомплексы з таннымі ракетамі тыпу панцыра. Але піліць бабло, збіраючы высокамаржынальную "зброю" з запчастак з аліэкспрэсу, даючы зарабіць прыдворным бізнэсменам, украінскай уладзе было цікавей...
  • мясцовы
    07.07.2026
    Зенітчык, узбагойся "эксперт". уже у раши с их мощным ВПК не хватает "танных ракет"для панцирей. А Украине такое производство нужно поднять с нуля. Причём ракеты не будешь клепать в гараже. Тем более если посмотреть на рашу то ей панцыри не особо помогают.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць