Улада1515

«Іншых метадаў няма» — Статкевіч кліча на Плошчу 12 верасня

Палітык перакананы, што выбараў (у прыватнасьці парлямэнцкіх, якія пройдуць 11 верасьня) няма, бо «ніхто ўжо ня ўмее лічыць галасы».

Лідэр БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, разьмясьціў на Facebook заклік выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 12 верасьня а 18-й гадзіне на акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў».

Узгадняць акцыю з уладамі Статкевіч не зьбіраецца. Ён тлумачыць Свабодзе: улады ўжо даўно дазваляюць толькі некалькі штогадовых акцыяў, якія праводзяцца далёка ад цэнтру гораду.

«Але ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй беларусы маюць права на публічныя акцыі. А ў адпаведнасьці з прынятай у нашай частцы сьвету практыкай я зьбіраюся пісьмова папярэдзіць улады аб намеры правесьці гэтую акцыю», — кажа Статкевіч.

Акцыя ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году была нешматлюднай. Ці не баіцца Статкевіч, што на акцыю, прысьвечаную парлямэнцкім выбарам, прыйдзе зусім мала людзей?

Акцыя 10 кастрычніка 2015 г., што прайшла за дзень да прэзідэнцкіх выбараў

«Я праводзіў такую акцыю, «Шэсьце нацыянальнага сьцяга», падчас прэзыдэнцкай кампаніі за дзень да галасаваньня. На піку гэтая акцыя дасягала некалькіх тысяч чалавек, — згадвае палітык. — Тое, што на наступны дзень людзей не было, дык іх ніхто не паклікаў. Кандыдаты ня клікалі, яны задаволіліся сваім вынікам. Мабыць, такіх кандыдатаў падабралі, якія ня клікалі б. Пэўныя групы людзей выйшлі, але я б ня стаў называць гэта арганізаванай акцыяй, яна была больш стыхійная».

Статкевіч упэўнены, што выбараў у Беларусі па-ранейшаму няма, што замест выбараў праводзіцца рытуал прызначэньня дэпутатаў, у якім пераможцы вядомыя яшчэ ў момант прызначэньня ўчастковых камісіяў.

«Машына імітацыі выбараў, машына, якая ня лічыць галасы, а проста робіць карцінку, што нібыта лічыць, яна некранутая, — кажа ён. — Яны ўжо ня ўмеюць лічыць галасы. Нават калі б уладзе спатрэбілася апазыцыя ці «тыпу апазыцыя» ў парлямэнце, прыйшлося б даваць каманду фальсыфікаваць нейкія лічбы для гэтых пэрсонаў.

Гаворка не ідзе пра фальсыфікацыю выбараў, а ідзе пра тое, што выбараў няма. А з гэтым трэба нешта рабіць. Іншага мэханізму ўзьдзеяньня на сытуацыю ў грамадзтва, акрамя публічных масавых акцыяў, не засталося.

Не, ёсьць яшчэ пэўныя… мэтады… Але гэта пакуль ня нашы мэтады».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА12

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

Сікорскі пра магчымы напад расіян на Польшчу: Яны нешта рыхтуюць, гэтак сама, як гэта было перад уварваннем ва Украіну24

Шматдзетная расіянка хацела пазбавіцца сужыцеля-беларуса, таму заявіла ў паліцыі, што ён педафіл7

Стася Гліннік пра Мельнікаву: Я усё больш і больш думаю, што яе няма ў жывых14

Рускамірац Арцём Агафонаў з’ехаў з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць