Грамадства66

У Мсціславе назавуць цэнтральную плошчу імем Пятра Мсціслаўца

У Мсьціславе райсавет ухваліў рашэньне ўвекавечыць імя беларускага друкара Пятра Мсьціслаўца. Яго імем назвалі цэнтральную плошчу. Акрамя таго, у старой частцы райцэнтру дзьвюм вуліцам вернуць гістарычныя назвы: Кармэліцкая і Пірагоўская.

У райсавеце сказалі, што цэнтральная плошча перад райвыканкамам назвы дагэтуль ня мела, але на ёй стаіць помнік Пятру Мсьціслаўцу.

«Таму райсавет і зацьвердзіў назву плошчы як плошча імя Пятра Мсьціслаўца. Гэта знакавая гістарычная асоба ня толькі для Мсьціслава, але для ўсёй Беларусі», — сказаў старшыня райсавету Сьвятаслаў Кусаў.

Паводле суразмоўцы, у гістарычнай частцы гораду будуць пераназваныя дзьве вуліцы. Адной зь іх, што каля Кармэліцкага касьцёла, вернуць назву Кармэліцкая. Яшчэ адну, якая насіла імя Ўрыцкага, назавуць, як раней, Пірагоўскай. Сьвятаслаў Кусаў удакладніў, што пакуль гістарычныя назвы вернуць толькі часткам вуліц у старым горадзе. Канчаткова імя Ўрыцкага з мапы гораду яшчэ ня зьнікне.

«Мсьціслаў — вельмі старажытны горад. І як ёсьць, напрыклад, у Таліне — стары Талін, а ў Менску — стары Менск, дык чаму б ня быць і старому Мсьціславу. Увекавечваньне імя Пятра Мсьціслаўца і вяртаньне гістарычных назваў вуліцаў адбываецца ня толькі ў межах падрыхтоўкі гораду да «Дажынак». Гэта адзін з крокаў па наданьні гораду статусу «Горад-музэй пад адкрытым небам»», — сказаў Сьвятаслаў Кусаў.

Пётар Мсьціславец разам з Іванам Фёдаравым (Федаровічам) заснаваў у 1564 годзе ў Маскоўскім княстве друкарню і выдаў у ёй першую ў Масковіі друкаваную кнігу «Апостал». Падзякі, аднак, не дачакаўся. Разам зь Фёдаравым вымушаны быў ратавацца ўцёкамі на радзіму — у Вялікае Княства Літоўскае. Тут ён заснаваў новую друкарню і працягнуў справу Скарыны. Друкар нарадзіўся ў Мсьціславе.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, які таксама родам са Мсьціслава, вітае рашэньне ўладаў ушанаваць імя Пятра Мсьціслаўца. Яго і Івана Фёдарава руплівец беларушчыны называе беларускімі патрыётамі.

«Іх у Маскве ледзьве не забілі, і калі ён разам зь Фёдаравым уцёк у Вялікае Княства, яны ўдваіх шмат чаго беларускага надрукавалі. Таму яны нашы патрыёты. Мсьціславец і Фёдараў, ён жа Федаровіч, — сябры, і яны абодва зь Беларусі», — кажа Алег Трусаў.

«На плошчы, якой надаюць імя Мсьціслаўца, некалі зьбіраліся паставіць помнік Леніну, — кажа старшыня ТБМ. — Але па незразумелых прычынах улады гэтага не зрабілі. І Мсьціслаў заставаўся адзіным горадам, у якім не было помніка Леніну і плошчы імя Леніна».

Як згадвае Алег Трусаў, замест помніка Леніну паставілі помнік Пятру Мсьціслаўцу.

«Яго адкрылі на Дзень беларускага пісьменства і друку. Такім чынам, у горадзе стала два помнікі друкару. Адзін напаўлегальна мы паставілі яшчэ ў савецкі час. Помнік гэты стаіць пад езуіцкім касьцёлам, і аформлены ён як садова-паркавая фігура. У час, калі ставілі першы помнік, Мсьціславам кіраваў дужа прагрэсіўны старшыня райкаму партыі Катушкін. Ён шмат чаго дазваляў беларускага рабіць у Мсьціславе».

Неўзабаве Мсьціслаў прыме абласны фэстываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2016». Пры падрыхтоўцы да яго пацярпелі некаторыя помнікі архітэктуры. Так, зусім побач з цэнтральнай плошчай райцэнтру будаўнікі наткнуліся на старыя сутарэньні. Паводле знаўцаў даўніны, гэта частка гандлёвых радоў. Паколькі сутарэньні ня мелі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, іх засыпалі. На засыпанай пляцоўцы зрабілі стаянку.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы па справе забойства Андрэя Парубія — 52-гадовы жыхар Львова

Бярозаўская пенсіянерка хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію, але атрымала за гэта 10 сутак13

Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі11

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць