Беларусь можа ў перспектыве экспартаваць кавуны, заявіў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
На пытанне аб перспектыўнасці вырошчвання бахчавых культур у Беларусі, намеснік міністра адказаў, што бахчавая культура для краіны — новая. «У мінулым годзе мы сабралі 500 т ураджаю, у гэтым годзе чакаецца больш. Цяпер пад гэту культуру адведзена каля 40 га зямель. Таму аб экспарце гаварыць рана. Але пры высокай ураджайнасці стануць магчымы і экспартныя пастаўкі», — растлумачыў Уладзімір Гракун.
Паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі «ў асноўным вырошчваюцца традыцыйныя культуры, аднак да іх дабаўляюцца і новыя, напрыклад баклажаны і часнок». «Цяпер Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе цыбуляй, і гэты напрамак мае экспартны патэнцыял», — сказаў ён.
Уладзімір Гракун таксама паведаміў, што 15 верасня ва ўсіх гарадах Беларусі пройдуць сельскагаспадарчыя кірмашы, на якіх вытворцы прадставяць сваю прадукцыю па зніжаных цэнах.
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары