Навука і тэхналогіі11

Аpple прэзентавала новы iPhone, разумны гадзіннік і бесправадныя навушнікі

Кампанія «Apple» правяла прэзентацыю, дзе прэзентавала новыя прадукты і магчымасці ў тэхніцы іх вытворчасці.

Першай навіной стаў выхад сусветна вядомай гульні Mario на сістэме iOS і новага хіта «Pokemon Go» на разумным гадзінніку Apple Watch.

Пасля Apple прэзентавалі новы гадзіннік Apple Watch: Series 2. Як у новай, так і ў папярэдняй версіі з’явяцца новыя функцыі: адказы на паведамленні цяпер можна пісаць прама з гадзінніка, раней жа трэба было браць у рукі тэлефон. У новай мадэлі гадзіннік стаў воданепранікальным да глыбіні ў 50 метраў.

Гадзіннік зможа падлічваць калорыі, якія траціць чалавек, экран стаў ярчэй, з’явіўся GPS. Для тых, хто хоча вылучацца, з’явілася версія гадзінніка ў керамічным корпусе. Мінімальны кошт Apple Watch: Series 2 — $369. Цана на старую версію гадзінніка знізіцца да $269. Новы гадзіннік Apple пачне прадаваць з 19 верасня.

І, вядома, не абыйшлося без прэзентацыі новага iPhone 7 i iPhone 7 Plus. Першае, што кідаецца ў вочы iPhone 7 Plus — дзве камеры.

Iphone 7 Plus. Уся задняя панэль шкляная. Таксама амаль не бачна прожылкаў антэны, якія былі ў папярэдніх iPhone.

Распрацоўшчыкі папрацавалі над кнопкай «Home» — кнопка адчувае сілу ціску, г.зн. стала як экран з тэхналогіяй 3D Touch. iPhone адгукаецца на дотык, і ўсе праграмы могуць выкарыстоўваць Taptic Engine кнопкі. iPhone, як і Apple Watch: Series 2 стаў абаронены ад вады і пылу.

Новы чып: A10 Fusion. Чатырох'ядзерны, кампанія заяўляе, што самы моцны ў свеце. Зарадка тэлефона цяпер будзе трымаць на 1—2 гадзіны больш. Увогуле тэму батарэі Apple хутка праскочылі. Відаць, праблему са слабым акумулятарам так і не вырашылі. Даступныя будуць тры версіі — 32, 128 і 256 Гб. Версію на 16 і 64 Гб прыбралі.

У звычайным Iphone 7 будзе толькі адзін аб'ектыў.

Палепшылі камеру — разрозненне сэнсара 12 Мп, успышка з чатырма дыёдамі. Новы сэнсар вызначае, што сфатаграфавана, і падбірае для гэтага найлепшыя ўмовы. Пікселі сталі большымі і захопліваюць больш святла. Аўтафокус стаў дакладнейшы і хутчэйшы, а ва ўбудаванай успышцы цяпер 4 святлодыёды замест двух. Франтальная камера таксама стала лепшай — 7 Мп, лепш працуе з колерамі, менш шуміць.

Цяпер асобна пра дзве камеры. iPhone 7 Plus мае два аб'ектывы — тэлеаб'ектыў і шырокавугольны аб'ектыў. Хоць кампанія і абяцае дзесяціразовае павелічэнне без моцнай страты якасці, камера засталася лічбавай, а не аптычнай. Затое будзе двухразовы аптычны зум.

А цяпер да самай вялікай інтрыгі для тых, хто чакаў новы iPhone — навушнікі. У новым iPhone 7 няма асобнага ўваходу для навушнікаў, цяпер прыйдзецца выкарыстоўваць адаптар:

Такі адаптар для ўвахода 3,5 мм на Lightning будзе ісці ў камплекце да новага iPhone.

Але ёсць і добрая навіна: кампанія лічыць, што правады — гэта мінулае стагоддзе, таму яны выпусцілі бесправадныя навушнікі AirPods:

Навушнікі змогуць працаваць 5 гадзін без падзарадкі. Але, здаецца, галоўнае — не згубіць іх.

Агулам цана новага iPhone з навушнікамі, адаптарам, зарадкай — ад $649, iPhone 7 Plus — ад 769. Старт продажу ў ЗША — 16 верасня. 

Апошняй навіной для ўсіх карыстальнікаў прадукцыі Apple стаў выхад аператыўнай сістэмы iOS 10. Кожны ахвотны зможа абнавіць прашыўку з 13 верасня. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс19

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 20264

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс19

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць