Улада2626

«Гавары праўду»: Дэпутат ад апазіцыі прызначаны, а не абраны ў парламент

Сябра АГП Ганна Канапацкая, пераможца выбараў на 97 Кастрычніцкай акрузе ў Мінску, была прызначаная, а не абраная ў парламент. Пра гэта паведамляе кампанія «Гавары праўду», якая вяла назіранне на ўсіх 29 участках акругі з 6 па 11 верасня.

Адзначым, што на гэтай акрузе вылучалася ў дэпутаты адна з лідараў «Гавары праўду», экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч. Таму кампанія вырашыла закрыць сваімі назіральнікамі ўсе ўчасткі акругі, аказаўшыся адзінай структурай, якая надала гэтай акрузе такую ўвагу. Але ў выніку пераможцам была аб'яўленая вылучэнка ад АГП Ганна Канапацкая.

«Гавары праўду» піша, што за час назірання 13 іх назіральнікаў былі пазбаўленыя акрэдытацыі або выдаленыя з участкаў. Такая ж доля спасцігла і пяцярых давераных асоб кандыдатаў.

— Трое назіральнікаў былі вымушаныя адмовіцца ад назірання з-за адміністрацыйнага ціску па месцы вучобы і працы.

Тым не менш, пішуць у кампаніі, удалося скласці поўныя дадзеныя аб назіранні на 27 участках з 29.

У сваёй справаздачы «Гавары праўду» піша, што яўка на акрузе № 97 была сфабрыкаваная.

— Паводле дадзеных назіральнікаў, у галасаванні ўзялі ўдзел усяго 40,6% выбаршчыкаў. Быў зафіксаваны ўкід амаль 12 тысяч бюлетэняў. Толькі за кошт гэтага ўкіду туды афіцыйная яўка склала 59,7%.

«Гавары праўду» адзначае таксама, што толькі на трох з 29 выбарчых участкаў быў адкрыты і галосны падлік галасоў.

— На астатніх назіральнікі не мелі магчымасці бачыць фактычны змест падлічаных бюлетэняў.

Кампанія робіць заключэнне, што выбары ў Кастрычніцкай акрузе № 97 не адбыліся, а дэпутат (Ганна Канапацкая) у гэтай акрузе прызначаны.

— На жаль, тры дэмакратычныя кандыдаты ў акрузе не змаглі скаардынаваць сваю працу так, каб мабілізаваць людзей на ўдзел у выбарах. Менавіта пасіўнасць выбаршчыкаў адкрыла дарогу фальсіфікацям у акрузе. Трэба дамагацца, каб прыхільнікі мірных змен не адседжваліся ў дзень галасавання па хатах і дачах, а прыходзілі на ўчасткі і забяспечвалі сваёй яўкай рэальную перамогу дэмакратычных кандыдатаў. Тады ніякія махінацыі з бюлетэнямі не дапамогуць уладам скрасці голас народа.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць