Грамадства8282

На просьбу рускамоўных у магілёўскім касцёле адбудзецца спробная імша па-руску

У магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава 2 кастрычніка адбудзецца імша па-руску.

Фота: stanislav-05.livejournal.com.

Незвычайнасць у тым, што збольшага ў каталіцкіх храмах Беларусі набажэнствы праводзяцца па-беларуску альбо, там дзе ёсць такая традыцыя, па-польску. У Магілёве ўжо была спроба маліцца па-руску, але такая ініцыятыва хутка згасла. 

Чаму да яе вярнуліся зноў? 

Пра гэта нам расказаў дапаможны біскуп мінска-магілёўскай дыяцэзіі і біскуп-вікарый магілёўскага рэгіёна Аляксандр Яшэўскі. 

Са словаў біскупа, служэнне імшы па-руску — гэта эксперымент, на які ён пайшоў з просьбы вернікаў расійскага паходжання. 

«У нас тут ёсць каля 20 рускамоўных вернікаў, якія кажуць, што не разумеюць па-беларуску ці па-польску, яны сябе пазіцыянуюць менавіта як рускія, рускія каталікі. І яны звярнуліся да мяне з просьбай, каб мець магчымасць маліцца на мове, якую разумеюць. Як пастыру, немагчыма застацца абыякавым да такой просьбы. Задача касцёла — перадаваць веру, таму я пагадзіўся на эксперыментальную Імшу. Думаў я каля месяца. І гэтыя вернікі ведаюць, што яна можа стаць першай і апошняй», — сказаў іерарх. 

Таксама ён дадаў, што ў магілёўскай катэдры на адну польскамоўную імшу — чатыры беларускамоўныя, тры у Магілёве і адна ў Бялынічах. 

«Мы не называемся, напрыклад, руская, ці беларуская, ці ўкраінская царква. Мы — рымска-каталіцкі касцёл, і задача паўсюднага касцёла найперш — несці людзям веру. Але мы шануем нашу культуру, тут не можа быць пытанняў. Публічна я выступаю па-беларуску, гэта мая родная мова. Але мы застаёмся адкрытыя патрэбам людзей — калі б да нас звярнулася мясцовая нямецкая грамада з просьбай адслужыць імшу па-нямецку, то мы б таксама пачалі шукаць шляхі і думаць, як гэта ажыццявіць», — падсумаваў ксёндз-біскуп.

Каментары82

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства11

Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі7

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць