
Фото Getty Images
Амерыканскі музыка і паэт Боб Дылан звязаўся са Шведскай акадэміяй і апавясціў яе, што прыме Нобелеўскую прэмію па літаратуры, прысуджаную яму ў сярэдзіне кастрычніка, паведамляе Би-би-си.
«Ці прымаю я прэмію? Вядома», — цытуюць Дылана ў заяве на сайце арганізацыйнага камітэта прэміі.
«Навіна пра Нобелеўскую прэмію пазбавіла мяне мовы, — сказаў ён у гутарцы з пастаянным сакратаром акадэміі Сарай Даніус. — Я вельмі цаню аказаную мне пашану».
Ці з'явіцца Дылан на ўручэнні прэміі ў снежні, пакуль не вядома.
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары