Здарэнні

Пад Масквой у ДТЗ пацярпелі кіроўца і сем пасажыраў «Мерседэса», які выконваў рэйс Брэст — Масква

«Мерседэс-Спрынтар» з беларускімі нумарамі трапіў у ДТЗ за 86 км ад расійскай сталіцы на аўтадарозе Брэст — Масква. Аварыя адбылася 8 лістапада каля 3.55.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «MAН», які рухаўся ў спадарожным кірунку.

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца «Мерседэса», які выконваў рэйс Брэст — Масква, заснуў за рулём.

У выніку ДТЗ кіроўца і сем пасажыраў мікрааўтобуса атрымалі траўмы і дастаўлены ў бальніцу Рузскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці.

Сярод пацярпелых жыхаркі Кобрына — жанчыны 1973, 1978 і 1968 гадоў нараджэння, Брэста — 1951 года нараджэння, Пружанаў — 1964 года нараджэння, жыхары Брэста — мужчыны 1962 і 1986 гадоў нараджэння, а таксама жыхарка Маскоўскай вобласці 1960 года нараджэння.

Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

Паводле інфармацыі старшыні РГА «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі, пацярпелыя з Кобрына з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік29

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Пастаўскім раёне 17‑гадовага кіроўцу затрымлівалі са стральбой

Зорную Іспанію ў матчы супраць сціплага Каба-Вэрдэ спыніў 40‑гадовы брамнік па мянушцы «Бабуля». Вось што пра яго вядома2

У праліве Ла-Манш рускі вайсковы карабель уступіў у канфлікт з брытанскай яхтай9

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая1

Палякі на мяжы з Беларуссю, выклікаючы сваіх ратавальнікаў, трапляюць да беларускіх2

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё4

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік29

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць