Здарэнні4949

Затрыманы старшыня Бабруйскага гарвыканкама

Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Каваленка затрыманы за хабарніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Андрэй Каваленка займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама ад 13 жніўня 2014 года. Фота bobruisk.by

Як гаворыцца ў паведамленні ведамства, з'яўляючыся службовай асобай, якая займае адказную пасаду, на працягу доўгага часу ён атрымліваў ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі буйныя сумы грошай у беларускіх рублях і замежнай валюце. Хабар належаў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС сумесна з калегамі з абласнога ўпраўлення КДБ.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Даведка

Андрэй Каваленка нарадзіўся ў 1970 годзе ў пасёлку Разлог Калінінградскай вобласці. Працаваў кантралёрам радыёзавода «Спадарожнік» у Маладзечне. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў у «Жылкамгасе» Быхава. У 2001 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П. Сухога па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Працаваў дырэктарам унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства «Быхаўрайводаканал», намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, першым намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці фінансавы і банкаўскі менеджмент.

Каментары49

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві27

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць