Афіша88

Міхалок выступіць з хітамі «Ляпіса» ў Мінску напярэдадні Новага года

Яшчэ год таму ніхто б і не падумаў, што Сяргей Міхалок зможа выступаць у Беларусі. Канцэрт у Гомельскім лядовым палацы гурту BRUTTO прайшоў з аншлагам на 5000 чалавек.

«Ляпіс-98» у Харкаве. Фота pre-party.com.ua

Прыхільнікі ехалі на першы выступ BRUTTO і Сяргея Міхалка з усіх куткоў Беларусі. І вось 30 снежня ў сталічным Prime Hall адбудзецца першы за доўгі час мінскі канцэрт Міхалка: музыка прадставіць новы праект — гурт «Ляпіс-98» і выступіць з залатымі хітамі Ляпіса Трубяцкога, піша TUT.BY.

— Мне падабаецца, што мы легалізуем «Ляпіс-98». Я думаю, што гатовы весела і ад душы спяваць мой «клоўнскі» рэпертуар. У мяне ёсць тату — Шапіто і шары, якія ляцяць у паветра. Гэта як у песні «Кірмаша фарбы» — настальгія не адпусціць ніколі. Я магу быць сур'ёзным, дарослым, разважлівым, але Цыркач і Вулічны Гаер заўсёды жывуць ува мне, — распавёў Сяргей Міхалок пра новы праект.

У 2014-м галоўная група Беларусі на чале з Сяргеем Міхалком абвясціла пра распад. Але Сяргей Міхалок не гатовы так проста адпусціць той неверагодны стан і атмасферу, якія былі на канцэртах калектыву ў ранейшыя часы. «Ляпіс-98» — гэта барабаны Дзяніса Шурава, бас Дзяніса Стурчанкі, трамбон Івана Галушкі, труба Уладзіслава Сянкевіча і гітара Паўла Трацяка.

30 снежня будуць гучаць такія песні, як «Ау», «Ты кінула», «У сукенцы белай», «Яблыні», «Я веру», «Каток», «Афрыка», «Еўпаторыя», «Капітал» і многія іншыя. Галоўныя хіты за ўвесь час існаванняе гурту «Ляпіс Трубяцкі». Гэта будзе канцэрт у лепшых традыцыях Ляпіса — драйв, вар'яцкая энергетыка, і, вядома, якаснае светлавое і відэашоу. 

— Я люблю радаваць людзей, люблю сваю прафесію. Я люблю (і, спадзяюся, — умею…) спяваць свае песні. І буду гэта рабіць ва ўсіх сваіх творчых праектах шчыра і ад душы, — прызнаўся Сяргей Міхалок.

Нагадаем, што ў пачатку красавіка 2016 года Міхалок абвясціў аб стварэнні праекта «Ляпіс-98» — гурту, які будзе выконваць хіты «Ляпіса Трубяцкога», створаныя за апошнія 25 гадоў. Першы канцэрт адбыўся 21 красавіка ў Харкаве, пасля чаго гурт выступаў у Кіеве, Львове, Адэсе, Празе, Гамбургу і іншых гарадах. У Мінску канцэрт пройдзе ўпершыню.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць