Улада1919

Ніна Стужынская будзе ствараць жаночую палітычную партыю

На сходзе Беларускай жаночай лігі было прынята рашэнне аб стварэнні партыі. 

«Хопіць абслугоўваць «зорак» ад палітыкі, не бачым болей у гэтым сэнсу. Самі будзем ствараць партыю», — заявіла кіраўніца арганізацыі Ніна Стужынская.

Па яе словах, многія з чальцоў лігі прымалі актыўны ўдзел у апошняй парламенцкай кампаніі: хтосьці быў сябрам ініцыятыўнай групы, хтосьці — назіральнікам.

«Разам прыйшлі да высновы: хопіць кагосьці абслугоўваць. Бо мы ж удзельнічаем у кожнай палітычнай кампаніі. Мы самадастатковая арганізацыя з 20-гадовай гісторыяй. Маем досвед перамоваў і свае ідэі. Прыйшоў час нам заявіць пра сябе як пра партыю», — кажа спадарыня Стужынская.

Яна прыгадвае, што калісьці жаночая партыя «Надзея» (была ліквідавана рашэннем Мінюсту ў кастрычніку 2007 г.) мела даволі сур’ёзную падтрымку ў грамадстве.

«Я памятаю, прыходзіла на лекцыі да студэнтаў, пытала: якую партыю яны ведаюць. І ўсе хорам адказвалі: «Надзея!» Вельмі гэта партыя абнадзейвала людзей, але амаль 10 год таму было прынята рашэнне аб яе ліквідацыі. Ведаю, што некаторыя актывісткі засталіся. Плануем з імі супрацоўнічаць», — удакладніла кіраўніца Беларускай жаночай лігі.

Яна лічыць, што існуючыя партыі не надта шмат увагі ўдзяляюць гендэрным пытанням.

«Як улады, так і партыі, хутчэй, імітуюць гэты працэс. За 20 год і першыя, і другія добра гэтаму навучыліся», — кажа суразмоўца.

Ніна Стужынская мяркуе, што беларускае грамадства гатовае прыняць жанчын у палітыцы. І прыводзіць прыклад лідаркі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч, якая вылучалася на апошніх і прэзідэнцкіх, і парламенцкіх выбарах.

«Грамадства вельмі добра ўспрыняла яе кандыдатуру. У розных колах я чула, што галасавалі менавіта за Караткевіч. Гэта вельмі пазітыўны сігнал», — адзначае спадарыня Стужынская.

На бліжэйшых мясцовых выбарах яна плануе вылучыць сваю кандыдатуру.

«Я бачу сябе дэпутатам у вёсцы, дзе жыву, гэта Мінскі раён. Мы як палітычная партыя будзем шмат увагі ўдзяляць гэтай кампаніі. Па сутнасці, менавіта з яе і будзем стартаваць як палітычная сіла», — удакладняе суразмоўца.

Пытанні, якія дэпутаты павінны сёння ставіць найперш — гэта здароўе, адукацыя і суверэнітэт Беларусі, мяркуе Ніна Стужынская.

Лідарка жаночай лігі адзначае, што арганізацыя аб’ядноўвае каля 100 актывістак.

«Змены ў грамадстве робіць актыўная меншасць. У беларускіх жанчынаў — вялікі патэнцыял. І я пераканана, што будучыня менавіта за намі», — падсумоўвае Ніна Стужынская.

* * *

Ніна Стужынская нарадзілася ў 1955 годзе. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга». Працавала старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі НАН, аднак у 2003-м была звольненая за ўдзел ў выбарчай кампаніі. Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Аўтар кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.»

Каментары19

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч5

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»5

Уролаг назваў сімптомы, пры якіх мужчынам і жанчынам трэба абавязкова ісці да доктара

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню29

Пара з Мінска зарабіла на чарніцах 700 рублёў за пяць дзён2

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР5

Беларускі крымінальнік запісаўся на фронт, каб яго не выгналі з Расіі. Але ўрэшце сеў за забойства на 11 гадоў

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы6

Хакеры злілі перапіскі Ксеніі Сабчак — пра цэнзуру і пераезд напачатку вайны. Ёсць і размовы з Ермаком7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць