Беларускія добраахвотнікі даслалі з Данбаса віншаванне з Днём герояў ВІДЭА
Беларусы, якія бяруць удзел у абароне ўсходу Украіны, апублікавалі відэавіншаванне з угодкамі Слуцкага Збройнага Чына.
«Змагаючыся супраць расійскай агрэсіі, мы працягваем славутыя беларускія вайсковыя традыцыі», — гучыць закадравы тэкст.
Тактычная Група Беларусь, якая паўстала ў чэрвені 2015 г. ва Украіне, згуртавала беларусаў, што прайшлі Майдан і ваявалі ў складзе добраахвотніцкіх батальёнаў, Узброеных сілах Украіны.
Байцы Тактычнай групы ўдзельнічалі ў абароне Пяскоў, шахты Бутаўка, прамысловай зоны Аўдзееўкі, Мар’інкі і іншых.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары