Што будзе ўяўляць з сябе комплекс «БК Капітал Цэнтр», які мае паўстаць на Кастрычніцкай плошчы?

Пра гэта расказваў выканаўца абавязкаў дырэктара СТАА з абмежаванай адказнасцю «Белінтэ-Роба» Зоран Маркавіч.
Па яго словах, на рэалізацыю праекта плануецца накіраваць каля $40 мільёнаў.
У складзе цэнтра прадугледжаны адміністрацыйна-офісныя, гандлёвыя памяшканні, рэстаран з агляднай тэрасай, падземны паркінг і стаянка на ўнутрыдваровай тэрыторыі. Чакаецца, што тут размесцяцца штаб-кватэры буйных кампаній, у гандлёвых кропках будуць прадстаўлены эксклюзіўныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы, модныя строі і аксэсуары.
«Комплекс гарманічна ўпішацца ў гістарычную забудову, у прыватнасці будзе спалучацца з архітэктурай Палаца культуры прафсаюзаў, — адзначыў Зоран Марковіч. - Разам з тым суседні будынак velcom прымушае ўлічваць сучасныя тэндэнцыі. Прымаючы пад увагу неабходнасць прымірэння розных напрамкаў, мы аддалі перавагу стылю на мяжы класікі і мадэрна, зрабілі крок у бок ўмеранай эклектыкі».
-
У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх
-
У Польшчы затрымалі ўкраінку, звязаную з афармленнем фіктыўных дакументаў для замежнікаў. Так у краіну ўехалі 135 беларусаў
-
Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні
Каментары