Эканоміка33

Беларусь правядзе ў студзені поўнамаштабны раўнд перамоў па далучэнні да СГА

Беларусь правядзе ў студзені поўнамаштабны раўнд перамоў па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 5 студзеня аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2016 годзе.

«У адпаведнасці з устаноўкамі кіраўніка дзяржавы і ўрада актывізаваны перамоўны працэс па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Узмоцнены кадравы патэнцыял, сфарміраваная перамоўная дэлегацыя, падрыхтаваныя абноўленыя прапановы па доступе на рынкі тавараў і паслуг», — адзначаецца ў дакуменце.

Падкрэсліваецца, што намаганні Беларусі па актывізацыі перамоўнага працэсу знайшлі падтрымку ў большасці краін — членаў СГА. «Па выніках разгляду пададзеных беларускім бокам дакументаў Сакратарыят СГА падрыхтаваў і распаўсюдзіў у снежні праект дакладу рабочай групы па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Арганізацыі, які стане асновай для правядзення ў студзені 2017 года поўнамаштабнага раўнда перамоваў. Распаўсюджванне праекта дакладу сведчыць пра высокую ступень гатоўнасці краіны-кандыдата да заключнай фазы перамоваў у шматбаковым фармаце», — зазначана ў аглядзе Міністэрства замежных спраў.

Як паведамлялася раней, на нарадзе 29 сакавіка 2016 года Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць перамоўны працэс па ўступленні Беларусі ў СГА. 6 красавіка прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падпісаў распараджэнне аб актывізацыі органамі дзяржаўнага кіравання працы па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Агульную каардынацыю перамоўнага працэсу ўпаўнаважанае ажыццяўляць МЗС.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Дзякуй, мотабраце!» Мінскі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Мінскі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Усе навіны →
Усе навіны

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема29

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзякуй, мотабраце!» Мінскі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Мінскі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць