Навука і тэхналогіі1414

Беларус сабраў на Kickstarter 71 тысячу еўра на незвычайную зарадную прыладу

Малады вынаходнік з Беларусі Міхаіл Вага прыдумаў і распрацаваў зарадную прыладу для мабільнага тэлефона, якая выкарыстоўвае энергію чалавечага цела, паведамляе Myfin.by. Пра хлопца напісала брытанская газета The Telegraph.

HandEnergy

Прыладу 19-гадовы хлопец назваў HandEnergy. Яна дазваляе зараджаць мабільнік, проста круцячы рукой. Гэта дзеянне актывуе гіраскоп, які і назапашвае энергію. Яе можна акумуляваць у батарэях альбо адразу ж перанакіроўваць на тэлефон.

З задумкай арганізаваць вытворчасць Міхаіл выйшаў на вядомы краўдфандынгавы сайт Kickstarter, дзе спадзяваўся сабраць на яе рэалізацыю 50 тысяч еўра. У выніку ж атрымаў 71 тысячу ад 832 чалавек, якія хацелі б неадкладна стаць уладальнікамі такой прылады.

Цяпер маладому вынаходніку трэба будзе наладзіць выпуск гэтых інавацыйных зарадных прылад, каб затым адправіць іх у тым ліку сваім краўдфанд-спонсарам.

Распрацоўка HandEnergy заняла больш за год. Міхаіл кажа, што яна ідэальна падыходзіць для тых, хто праводзіць вялікую колькасць часу далёка ад традыцыйных крыніц энергіі.

HandEnergy

Каб цалкам зарадзіць батарэі прылады, трэба папрацаваць ад 40 да 60 хвілін. Калі пры гэтым адразу ж ідзе і зарадка тэлефона, час на 30% павялічваецца.

Акрамя таго, што HandEnergy з'яўляецца крыніцай энергіі для экстраардынарных выпадкаў, яе можна разглядаць і як прыклад выкарыстання «чыстай» энергіі, кажа вынаходнік.

Ён спадзяецца выпусціць сваю зарадную прыладу ў продаж у сакавіку 2017 года. Плануецца, што каштаваць яна будзе ў розніцы 99 еўра.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць