Культура11

На Басовішчы перамагла Tlusta lusta

А ўсяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 6 гуртоў.

Увечары 19 ліпеня былі названыя ляўрэаты 19‑га фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча‑2008».

Шэсьць прызоў, заснаваных арганізатарамі і спонсарамі фэсту падзялілі між сабой тры гурты — TLUSTA LUSTA з Горадні, SPITA/Ь Fзь Менску і ГЛЮКІ з Магілёву. Гарадзенцы атрымалі асноўны прыз — бясплатны запіс альбому.

Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 6 гуртоў. Яшчэ тры ўдзельніка так і не дабраліся да Гарадку праз праблемы з візамі. Ляўрэатаў вызначала журы ў наступным складзе: Ілона Карпюк (арганізатар «Басовішча» у 2003‑2006 гг.), Слава Корань, Бобан (Zero‑85) i Зьміцер Вайцюшкевіч.

TLUSTA LUSTA — ляўрэаты 1‑ай прэміі — аднойчы ўжо прабіваліся праз адборачны тур на «Басовішча». Але тады, у 2004 годзе, яны ня здолелі выступіць на фэстывалю, бо аднаго з удзельнікаў каманды забралі ў войска. «Цалкам справядлівае рашэньне аддаць гэтаму гурту першае месца. Яны сапраўды вартыя таго», — адзначыў у інтэрвію ТГ адзін зь сябраў журы адборачнага туру да «Басовішча‑2008* і вядучы канцэрту Аляксандар Памідораў.

Для менскага гурта SPITA/Ь F выступ на фэстывалю быў сапраўднай падзеяй. Па‑сутнасьці музыкі ўпершыню выступалі на вялікай сцэне, але трымаліся вельмі ўпэўнена, паказаўшы надзвычайную музычную сьпеласьць.

ГЛЮКІ разглядаліся сярод патэнцыйных фаварытаў «Басовішча» яшчэ некалькі год таму, але толькі сёлета патрапілі ў лік удзельнікаў конкурсу. У самы бліжэйшы час яны прэзэнтуюць свой новы дыск пад назвай «Ідыятызм».

Тузін гітоў

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць