Эканоміка

Мінпрыроды: Здабываць сланцавы газ у найбліжэйшы час у Беларусі не будуць

Чакаць здабычы сланцавага газу ў Беларусі ў найбліжэйшы час не прыходзіцца, заявіў на прэс-канферэнцыі 1 лютага ў Мінску начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык.

Здабыча сланцавага газу, паводле слоў чыноўніка, уяўляе сабой вельмі цікавы кірунак дзейнасці, але затратны і тэхнічна складаны. Ён звярнуў увагу на тое, што ў ЗША даследаванні па сланцавым газе праводзілі на працягу 100 гадоў, а тэхналогіі яго здабывання з'явіліся толькі цяпер.

Сусветны крызіс, сказаў Мамчык, стаў адной з прычын зніжэння цэн на нафту, што прывяло да прыпынення праектаў па здабычы сланцавага газу ў многіх краінах. Гэта звязана з тым, што новыя тэхналогіі і іх практычнае прымяненне, а таксама даследаванне і распрацоўка новых залежаў сланцавага газу патрабуюць значных выдаткаў.

«У нас работы ў гэтай галіне не тое каб прыпыненыя, але не вядуцца фарсіраванымі тэмпамі, — паведаміў прадстаўнік Мінпрыроды. — Казаць пра тое, што ў нас у найбліжэйшай будучыні будзе здабыча сланцавага газу, пакуль ранавата, але работы ў гэтым кірунку ідуць. Паралельна з намі даследаванні праводзіць «Беларусьнафта» — каб быць гатовымі да здабычы не столькі сланцавага газу, колькі цяжка здабываных залежаў вуглевадароднай сыравіны з прымяненнем новых тэхналогій, у тым ліку шляхам гарызантальнага бурэння і гідраразрываў».

У той жа час Мамчык падкрэсліў, што дзяржава не пакідае тэму сланцавага газу па-за ўвагай, паколькі гэта патэнцыйны энергетычны запас. «У гэтым кірунку трэба рухацца», — дадаў чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць