Культура44

Курс лекцый пра род Радзівілаў пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі

Курс лекцый пра род Радзівілаў пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамляецца на сайце музея.

Гучнае прозвішча князёў Радзівілаў даўно і трывала звязанае не толькі з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, але і з культурнай спадчынай, на якім гадуюць ідэнтычнасць любога сучаснага беларуса. Вялікія воіны, мудрыя палітыкі, творцы і наватары, гарачыя аматары мастацтва, прататыпы разнастайных легенд і рамантычных гісторый, Радзівілы былі не проста магнатамі, яны ўвасаблялі сабой ідэалогію сарматызму і жылі ва ўсведамленні ўласнай выключнасці разам з адказнасцю за лёс родных зямель. І хоць Вялікае княства ўжо два з лішнім стагоддзя як адышло ў нябыт, а нашчадкі князёў ужо не скачуць «дзікім паляваннем» па беларускіх прасторах, «радзівіліяна» — фокус гістарычных даследаванняў, прысвечаных гэтай сям'і, — з'яўляецца адной з самых жывых і займальных абласцей гістарычнай навукі ў Беларусі, адзначылі ў музеі.

Нацыянальны мастацкі музей арганізаваў спецыяльны суботні лекторый як частку часовай выставы «Радзівілы: лёсы краіны і роду», якая афіцыйна адкрыецца ў музеі 27 лютага. Напярэдадні, 26 лютага, музей запрашае гасцей на сустрэчу з князем Мацеем Мікалаем Радзівілам, з чыёй калекцыі сфармаваная выстава ў музеі.

Шэсць лекцый запланаваныя на працягу сакавіка-красавіка. Сярод заяўленых тэм: «Князі Радзівілы — канцлеры ВКЛ і захавальнікі дзяржаўнага архіва», «Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, кампазітары», «Больш смерці, чым жыцця»: Барбара Радзівіл і яе вобразы», «Тэатр Радзівілаў: вучыць і забаўляць».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць