«Крама» ня будзе выступаць у Кіеве 26 ліпеня на Майдане Незалежнасці. Гурт быў запрошаны ў якасьці ганаровага госьця на сьвяткаваньне 1020‑годзьдзя Хрышчэньня Русі.
Гурт быў запрошаны ў якасьці ганаровага госьця на сьвяткаваньне 1020‑годзьдзя Хрышчэньня Русі. Да апошняга моманту плянаваўся выступ беларускага гурта «Крама», расейскага «ДДТ» і ўкраінскай каманды «Браты Карамазавы».
Прычыну адмены канцэрту арганізатары не патлумачылі. Нават не патэлефанавалі. Даслалі толькі СМС: «ўсё адмяняецца».
Раней ўжо зьяўляліся паведамленьні, што канцэрт забаронены ўладамі, бо ў гэты дзень плянуюцца выступы прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Да апошняга моманту арганізатары ўпэўнівалі, што сытуацыя вырашылася й правядзеньню канцэрта нічога не замінае.
Што сталася сапраўднай прычынай адмены канцэрту дагэтуль што застаецца загадкай. Зьвязацца з арганізатарамі для тлумачэньняў пакуль ня могуць нават выступоўцы. Некаторыя ўдзельнікі гурта пасьпелі ўжо ўзяць квіткі на дарогу.
На здымку — франтмэн «Крамы» Ігар Варашкевіч
Каментары