Свет22

У Іванкі Трамп з'явіцца свой працоўны кабінет у Белым доме

У старэйшай дачкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Іванкі Трамп будзе свой працоўны кабінет у Белым доме, паведамілі ў Вашынгтоне. Пры гэтым афіцыйна 35-гадовая дачка прэзідэнта не будзе займаць ніякай пасады ў яго адміністрацыі, піша ВВС.

Іванка Трамп прысутнічала на перамовах свайго бацькі з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо… Фота AFP

Выданне Politico, спасылаючыся на юрыста Іванкі Трамп Джэймі Гарэліка, паведаміла, што ў дачкі прэзідэнта будзе доступ да сакрэтнай інфармацыі, фактычна яна будзе выконваць ролю дарадцы прэзідэнта, а яе галоўная задача — быць «вачамі і вушамі» свайго бацькі.

Паведамляецца, што офіс Іванкі будзе размяшчацца ў заходнім крыле Белага дома, дзе знаходзіцца Авальны кабінет.

…і канцлерам Германіі Ангелы Меркель. Фота ЕРА

Іванка прысутнічала на многіх сустрэчах свайго бацькі з сусветнымі лідарамі, у тым ліку на перамовах з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо і канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Са слоў яе юрыста Джэймі Гарэліка, прысутнасць Іванкі ў Белым доме не парушае амерыканскага заканадаўства, накіраванага на барацьбу з непатызмам, бо яна не займае ніякай афіцыйнай пасады і не атрымлівае зарплату, а выконвае абавязкі дарадцы на добраахвотных пачатках.

Раней вялікі рэзананс выклікала рашэнне Трампа прызначыць свайго зяця Джарэда Кушнера — мужа Іванкі Трамп — на пасаду старэйшага дарадцы ў Белым доме.

Крытыкі гэтага рашэння адзначалі, што ў Кушнера няма дыпламатычнага досведу.

Як і Трамп, яго зяць — буйны бізнэсмен. Сваю дэвелаперскую імперыю ён атрымаў у спадчыну ад бацькі, Чарльза Кушнера.

Лічыцца, што Дональд Трамп прыслухоўваецца да меркавання свайго зяця.

Падчас выбарчай кампаніі Трампа Кушнер кіраваў інтэрнэт-стратэгіямі і займаўся пытаннямі найму высокапастаўленых супрацоўнікаў. Пасля прызначэння Кушнера сваім дарадцам Трамп даручыў зяцю заняцца перамовамі аб вырашэнні канфлікту паміж Ізраілем і палестынцамі. Як казаў Трамп, Кушнер, які вырас у артадаксальнай габрэйскай сям'і, добра ведае гэты рэгіён і людзей.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі10

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі10

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць