Навука і тэхналогіі2323

У кавалку бурштыну знайшлі дагістарычнага кляшча ФОТА

Звычайна, калі чалавек задумваецца пра дагістарычныя аб'екты, якія застылі ў бурштыне, то на розум адразу ж прыходзяць насякомыя. Напрыклад, не так даўно была знойдзеная старажытная казурка з «іншапланетнай» формай галавы. Між тым,

даследчыкі з Універсітэта Арэгона зрабілі незвычайнае адкрыццё: яны адшукалі ў Дамініканскай Рэспубліцы кавалак бурштыну, у якім захаваліся чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты) старажытных сысуноў — хутчэй за ўсё, малпаў.

Знаходка стала першым выпадкам выяўлення ў бурштыне ўзораў крыві млекакормячых.

Больш за тое, усярэдзіне залатой «пасткі» таксама быў знойдзены напоўнены крывёй клешч. Узрост жа бурштыну — ад 20 да 30 мільёнаў гадоў, лічаць спецыялісты.

Дзве невялікія адтуліны на спіне кляшча кажуць пра тое, што, верагодна, яго хутка знялі з жывёліны падчас кармлення. Усё гэта нагадвае цалкам тыповыя паводзіны малпаў (ачышчэнне адна адной ад кляшчоў), якія жылі ў гэтым рэгіёне ў той час.

Пасля таго, як клешч быў злоўлены «на месцы злачынства», ён быў удала (не для яго, вядома ж) адкінуты ў смалу дрэў, якая ў далейшым ператварылася ў бурштын.

І менавіта ў гэтай смале кроплі крыві пратачыліся вонкі з дзвюх «баявых» ран. І на працягу многіх-многіх гадоў бурштын захоўваў практычна ў ідэальным стане эрытрацыты млекакормячых. Прынамсі, менавіта такую карціну ўяўляюць сабе навукоўцы.

На думку спецыялістаў, дакладна невядома, што кроў належала менавіта малпам, але гэта найбольш лагічнае тлумачэнне. Відавочна, што клешч харчаваўся крывёю тых жывёл, якія сяліліся недалёка ад дрэў (раз ён і сам потым трапіў у смалу).

Дарэчы, акрамя крыві і няшчаснага кляшча, у бурштыне прысутнічаюць і яшчэ госці - паразіты, што заражалі клеткі крыві. Яны належалі да сямейства Babesiidae.

«Скамянелыя клеткі крыві, заражаныя гэтымі паразітамі, проста неверагодныя ў сваіх падрабязнасцях. Гэта адзінае сведчанне выкапнёвых патагенаў тыпу бабезіі», — кажа вядучы аўтар даследавання прафесар Універсітэта Арэгона Джордж Пойнар-малодшы (George Poinar, Jr.).

Члены гэтага сямейства і сёння насяляюць нашу планету; яны часам выклікаюць у людзей захворванні, вядомыя як бабезіёзы.

«Формы жыцця, якія мы адкрылі ў бурштыне, могуць раскрыць нам шмат інфармацыі пра гісторыю і эвалюцыі хвароб, з якімі мы змагаемся і сёння. Гэты паразіт, напрыклад, жыў за мільёны гадоў да людзей і, відаць, эвалюцыянаваў разам з прыматамі», - кажа Пойнар-малодшы.

Дарэчы, прафесар некалькі гадоў таму выявіў бактэрыі, якія выклікаюць хваробу Лайма, разам з кляшчамі, застылымі ў бурштыне 15-20 мільёнаў гадоў таму. Тады знаходка паказала, што бактэрыя хваробы Лайма старэйшыя за род чалавечы.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў выданні Journal of Medical Entomology.

Дадамо, што ў бурштынавую пастку ў розны час трапіла шмат цікавых рэчаў: напрыклад, апераны хвост дыназаўра, найстарэйшы ў свеце хамелеон і нават лісце самых старажытных платаядных раслін.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць