Грамадства4242

У Беларусі 30% бацькоў лічаць фізічнае пакаранне неад'емнай часткай правільнага выхавання

Больш за 30% бацькоў лічаць, што правільнае выхаванне дзіцяці ўключае фізічнае пакаранне. Такія высновы нацыянальнага даследавання па ацэнцы распаўсюджанасці гвалту ў дачыненні да дзяцей, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старэйшы каардынатар праграмнай дзейнасці па абароне правоў дзяцей прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Аляксандр Каранкевіч, перадае БелТА.

Аляксандр Каранкевіч распавёў пра папярэднія вынікі нацыянальнага даследавання, праведзенага летась ЮНІСЕФ сумесна з міністэрствамі адукацыі, аховы здароўя, унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны. Было апытана праз анкетаванне больш за 8 тыс. рэспандэнтаў, з іх 5 тыс. — дзеці ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў, якія пражываюць у сем'ях, у дзіцячых інтэрнатных установах, спецыяльных установах.

Так, 31% апытаных бацькоў цалкам згодныя са сцвярджэннем, што правільнае выхаванне дзіцяці ўключае фізічнае пакаранне. 29,3% бацькоў лічаць, што часам рэмень неабходны для дысцыплінавання дзіцяці. Толькі 30% тат і мам згодныя з тым, што многія праблемы можна вырашаць шляхам дыялогу. Амаль палова бацькоў (48%) упэўненыя, каб дзіця дамаглося поспеху ў жыцці, яго трэба не толькі заахвочваць, але і караць. 36,4% бацькоў лічаць, што тыя, хто не ўжываюць пакаранне ў адносінах да сваіх дзяцей, псуюць іх.

«Каб змагацца з такімі бацькоўскімі ўстаноўкамі, трэба шырока інфармаваць насельніцтва аб негвалтоўных метадах выхавання дзяцей. Тут важна правядзенне маштабных кампаній, такіх як рэспубліканская акцыя «Дом без гвалту», якая стартавала сёння ў Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Каранкевіч.

Як паказала даследаванне, сярод навучэнцаў 5-7 класаў агульнаадукацыйных школ кожны пяты хлопчык і кожная сёмая дзяўчынка дома падвяргаліся цялесным пакаранням, кожны дзявяты навучэнец 9-11 класаў — розным формам фізічнага гвалту. Каля 24,3% навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі пацвердзілі, што падвяргаліся ў сям'і фізічнаму альбо псіхалагічнаму гвалту. Каля 84% апытаных у калоніях для непаўналетніх прызналі, што да гэтага (калі жылі ў сям'і) адчувалі гвалт.

Вынікі даследавання пацвердзілі непасрэдную сувязь паміж перанесеным гвалтам у дзяцінстве з боку бацькоў і прымяненнем гвалту ўжо ў дарослым жыцці ў адносінах да сваіх дзяцей — так званая эстафета насілля. Так, больш за 56% бацькоў, якія ў дзяцінстве падвяргаліся гвалтоўным метадам дысцыплінавання, ужываюць такія метады ў адносінах да сваіх дзяцей. Звыш за 51% бацькоў прызналі, што выкарыстоўвалі жорсткія дысцыплінарныя метады у адносінах да сваіх дзяцей у мінулым месяцы, а 28,5% — ужывалі фізічныя пакаранні. 17,4% бацькоў прытрымліваюцца пазіцыі аб эфектыўнасці і абгрунтаванасці цялесных пакаранняў дзяцей.

Поўная справаздача аб даследаванні будзе прэзентаваная ў маі бягучага года.

Каментары42

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?3

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!1

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць2

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі3

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра2

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ11

Блогер Vadimati распісаўся анлайн са сваім партнёрам, з якім разам ужо больш за 10 гадоў14

Расія на перамовах у Саудаўскай Аравіі патрабуе ўсю тэрыторыю чатырох украінскіх абласцей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?3

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць