Улада11

Парашэнка зрабіў падарунак царкве ў Ляскавічах

Кіраўнікі Беларусі ды Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка ды Пятро Парашэнка ў Сьвята-Міхайлаўскай царкве ў Ляскавічах памаліліся за мір і дабрабыт украінскага і беларускага народаў.

Як паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі, малітву адправіў настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы ігумен Аляксей, які назваў сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны знакавай падзеяй і падарыў ім абраз «Тайная вячэра», як сымбаль адзінства і згоды хрысьціянаў.

У сваю чаргу Пятро Парашэнка падарыў ігумену Аляксею абраз «Чарнобыльскі Спас».

«Прэзыдэнт Украіны таксама пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, падзякаваў за цёплы прыём на беларускай зямлі і адзначыў, што ўкраінскі і беларускі народы цалкам унікальныя ў сваёй гасьціннасьці», — паведамілі ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі.

Сьвята-Міхайлаўская царква ў вёсцы Ляскавічы была ўзьведзеная ў 1879 годзе. Аднак у 1930 годзе храм быў зачынены і да нашых дзён не захаваўся. У 1993 годзе на яе месцы была пабудаваная новая царква.

Каментары1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць