Грамадства7878

Што за дзіўны ветэран з’явіўся на плакаце да 9 Мая?

Вялікафарматны плакат, прызначаны для школ, вайсковых часцей і іншых грамадскіх устаноў, быў заўважаны ў адной з кнігарняў Гродна. На ім хрэстаматыйны сюжэт: віншаванне з Днём Перамогі, выявы савецкіх узнагарод, дзяржаўны герб, фота ветэрана… Але што за ветэран на фота?

У 13 на фронце, у 20 — у Крамлі…

Аказалася, што гэта вядомы ў інтэрнэт-прасторы Леў Гіцэвіч, 1928 года нараджэння. Паводле легенды самога Льва Аляксандравіча, ён збег на фронт у 13 год і паспеў далучыцца да абароны Масквы, пазней працаваў у апараце абслугоўвання Крамля пры Сталіне і Хрушчове, цяпер прэзідэнт дабрачыннага фонду, сябра «Адзінай Расіі» і безлічы грамадскіх арганізацый.

Фота Гіцэвіча ў гімнасцёрцы і касцы стала іконай для расійскай прапаганды: яго выкарыстоўваюць на плакатах, дэматыватарах, носяць партрэт Льва Аляксандравіча падчас мітынгаў. Сам ён любіць хадзіць на рознага роду масавыя акцыі, часцяком трапляе ў кадр. Вобраз сапраўды характэрны, прабівае на слязу.

Ордэн Вялікай Айчыннай і казачыя крыжы

Вось толькі калі паглядзець на фота, дык незразумела, якое Гіцэвіч мае званне: то з пагонамі палкоўніка, то радавога, то старшага лейтэнанта. Пагоны таксама — то танкавых войскаў, то звычайных стралковых часцей. Белагвардзейскі шаўрон у колерах трыкалора на рукаве гімнасцёркі чырвонаармейца наогул не варты каментароў.

З пагонамі падпалкоўніка

Калі разбірацца ў іканастасе медалёў і адзнак, то тут наогул «чорт нагу зломіць»: і ордэн Вялікай Айчыннай, і казачы знак «ЛИЕНЦЪ-1945» (памятная адзнака казакоў, якія ваявалі на баку Гітлера), і польскія ўзнагароды, і вялікі праваслаўны крыж, і…звычайная брошка. Пра тое, што парадак нашэння знакаў і ўзнагародаў парушаны, наогул гаворкі няма.

Вылучаны памятны крыж казакоў-калабарантаў ЛИЕНЦЪ-1945

СПС, «Начныя ваўкі», казакі і фашысты

Гіцэвіч не застаецца ў баку і ад грамадскага жыцця. То раздае ўлёткі дэмакратычнага «Саюза Правых Сіл», то пазуе побач з «Начнымі ваўкамі», то адкрывае помнікі Краснову і Шкуро (белагвардзейцы, якія падтрымалі Гітлера) разам з казакамі і непрыхаванымі прыхільнікамі фашызму ў чорных кашулях ды з калаўратамі на майках.

Стаўленне да Другой Сусветнай вайны ў беларусаў, безумоўна, можа быць розным. Але навошта змяшчаць на плакатах дзяржпрызначэння настолькі сумнеўных персанажаў? Няўжо гэта не абраза для сапраўдных ветэранаў?..

Дарэчы, плакатаў з партрэтамі Васіля Быкава, Янкі Брыля, Максіма Танка альбо любога іншага сапраўднага франтавіка побач заўважана не было.

Каментары78

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць