Здарэнні11

Ноччу ў Мінску п'яны «бяспраўнік» на сагнанай Volvo разбіў прынамсі 8 аўтамабіляў

У Мінску п'яны кіроўца на сагнанай Volvo разбіў прынамсі восем аўтамабіляў. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі супрацоўнікі Аб'яднанай дарожна-аварыйнай службы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ Маскоўскага раёна.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 10 мая. Каля 03.00 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што паміж дамамі 102 і 104 па вуліцы Грушаўскай п'яны кіроўца на Volvo XC90 разбіў два аўтамабілі.

На месцы аварыі інспектары выявілі, што Volvo ехаў па вуліцы Грушаўскай, пасля чаго на пешаходным пераходзе вылецеў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў грузавік, які ад удару адкінула ў Toyota.

Фота: ДАІ Маскоўскага раёна

«Кіроўца Volvo ледзь трымаўся на нагах. Інспектары адвезлі яго на медыцынскі агляд, які паказаў 3,06 праміле алкаголю», — распавяла прадстаўніца ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Паводле слоў кіроўцы, вечарам ён выйшаў з хаты, купіў у краме бутэльку піва, пасля чаго выклікаў таксі і далей нічога не памятае. Таксама мужчына паспрабаваў заблытаць інспектараў, некалькі разоў не назваўшы свае даныя, аднак яго асобу аператыўна высветілі. Кіроўцам аказаўся 29-гадовы мужчына. Пасведчання кіроўцы ён ніколі не атрымліваў.

Фота: АДАС

На гэтым гісторыя не скончылася. Супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, што ў Volvo прабіты паддон. Яны вырашылі праехаць па маршруце «мокрага следу». У ходзе гэтай паездкі інспектары высветлілі, што гэтая Volvo разбіла яшчэ як мінімум 5 аўтамабіляў: на праспекце Дзяржынскага і яшчэ ў адным з двароў па вуліцы Грушаўскай.

Таксама міліцыянты знайшлі ўладальніка Volvo. Той распавёў супрацоўнікам ДАІ, што аўтамабіль нікому не даваў. Па словах мужчыны, паўгода таму абакралі яго дом. Сярод зніклых рэчаў быў і дублікат ключоў ад гэтага самага Volvo. Магчыма, ім і скарыстаўся зламыснік.

Па факце здарэння праводзіцца праверка, высвятляюцца іншыя абставіны. У Дзяржаўтаінспекцыі не выключылі, што паведамленні пра іншыя ДТЗ, якія ўчыніў кіроўца Volvo, будуць яшчэ паступаць у міліцыю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання25

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць