Мова3535

«Белтэлекам» больш не аб'яўляе надвор'е па-беларуску

Пасля доўгіх майскіх выхадных прагноз надвор'я па нумары 195 пачалі агучваць па-руску, хоць дагэтуль служба працавала на беларускай мове.

Мы звярнуліся ў «Белтэлекам» з просьбай патлумачыць, з чым звязаныя змены.

«У сувязі са змяненнем дамоўных адносін з Гідраметам і прывядзеннем працы службы 195 да адзінага фармату па ўсёй рэспубліцы запіс інфармацыі ад 10 мая 2017 года робіцца на рускай мове, што не супярэчыць закону», — гаворыцца ў афіцыйным адказе «Белтэлекама».

Пры гэтым служба 188, дзе можна даведацца дакладны час, па-ранейшаму працуе па-беларуску.

«На беларускай мове працуе служба 188 і часткова служба 196 [казкі і песні для дзяцей — НН]. Астатнія даведачна-інфармацыйныя службы РУП «Белтэлекам» падаюць інфармацыю на рускай мове. Перагляд фармату выдачы інфармацыі на сённяшні дзень не плануецца», — каментуе «Белтэлекам».

Мы таксама звярнуліся па каментар у Гідрамет і чакаем афіцыйны адказ.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць