Грамадства88

У «Мінсктрансе» патлумачылі, як аплачваць праезд у электробусах

Эксплуатацыя новага віду наземнага грамадскага транспарту — электрабусаў — пачалася ў Мінску яшчэ ў сярэдзіне мінулага месяца. Аднак у некаторых жыхароў горада да гэтага часу ўзнікае пытанне: як аплачваць у іх праезд? Па тлумачэнні карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» звярнуўся ў «Мінсктранс».

«Для пацверджання аплаты праезду ў электробусах прымяняюцца квіткі на адну паездку і электронныя праязныя, у складзе якіх адзін з відаў транспарту — тралейбус», — распавялі на прадпрыемстве.

Нагадаем, чатыры электробусы ўжо перавозяць пасажыраў па тралейбусным маршруце № 59 ДС «Сярова» — Даўгабродская». У бліжэйшы час яны таксама пачнуць курсіраваць па тралейбусным маршруце № 43 «ДС «Дружная» — ДС «Сярова». Першыя водгукі жыхароў і гасцей сталіцы аб працы сучаснай тэхнікі ў асноўным станоўчыя.

Базуецца новая тэхніка ў тралейбусным парку № 2, дзе створаныя ўсе ўмовы для яе тэхнічнага абслугоўвання, а па шляху іх руху (на канчатковых прыпыначных пунктах) устаноўленыя спецыяльныя зарадныя прылады — пантографы.

Усе электробусы айчыннай вытворчасці, зборка наладжаная на «Белкамунмашы». У першай партыі, якая паступова паступае ў распараджэнне «Мінсктранса», дваццаць машын. Усе яны адной мадэлі — E 433 Vitovt Max Electro. Гэта нізкападлогавая сучлененая мадэль умяшчальнасцю 150 пасажыраў, з 38 сядзячымі месцамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 6

Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч18

У Камсамольску-на-Амуры адбыўся пажар на НПЗ

Расіяне масава атакавалі Запарожжа ракетамі і КАБамі — 6 чалавек загінулі, 19 параненыя

Як Трамп аднойчы тайна пакінуў Турцыю1

У Львове беларус сікаў з акна другога паверха. Яго аштрафавалі на 1 еўра12

Швецыя: Беларусам-эмігрантам больш не трэба ехаць у Беларусь па новы пашпарт21

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?4

Трое беларускіх маладзёнаў паехалі ў Маскву па хуткія грошы. Цяпер іх будуць судзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч31

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць