Нерухомасць11

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы

На аўкцыённай пляцоўцы ІПМ-Таргі выставілі на продаж заводскі корпус у самым цэнтры Мінска. Аб’ект знаходзіцца па адрасе вул. Кульман, 1/4, піша Blizko.by.

Гэта адзін з карпусоў завода вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзэ. Год пабудовы ў аб’яве не пазначаны, вядомая толькі агульная плошча лота — 6 205 квадратных метраў. Прадаўцом выступае ТАА «Магнет Трэйд».

У аб’яве адзначаецца, што першае фота мае ілюстрацыйны характар. Мяркуючы па ўсім, рэальны выгляд будынка на ім істотна прыхарошаны, а арыгінальны здымак выглядае інакш.

У апісанні гаворыцца, што аб’ект выдатна падыходзіць для размяшчэння офіса буйной кампаніі, адміністрацыйнага цэнтра, склада з офіснымі блокамі, медыцынскай або адукацыйнай установы, а таксама для комплекснай рэканструкцыі пад камерцыйную нерухомасць.

Стартавая цана лота складае 24 339 411,6 рубля.

Крок таргоў — 5%. Акрамя таго, пераможца таргоў павінен выплаціць арганізатару таргоў узнагароджанне ў памеры 1% ад кошту продажу лота і аплаціць 500 рублёў выдаткаў.

Каментары1

  • Ёсік
    11.08.2026
    Казалі, што апасьля прыходу лукашэнкі, IBM прапаноўваў зьбіраць на гэтых плошчах кампутары, але крэпкі хазяйствінік адмовіў, спаслаўшыся на ваенную прамысловасьць на заводзе. Завод зьнішчылі, шчэ іхны філіял МЗВТ на Прытыцкага ёсьць. Покуль рукі не дацягнуліся яго канчаткова дабіць?

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць