Свет44

Расійскую журналістку, якая працуе ў праекце «Белсата», хочуць выслаць з Францыі

Міністэрства ўнутраных спраў Францыі адмовіла ў выдачы дазволу на жыхарства расійскай журналістцы Ірыне Ананінай, якая працуе ў праекце тэлеканала Белсат «Вот Так», і запатрабавала ад яе пакінуць краіну. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра прычыны адмовы пры гэтым не паведамілі. Ананіна ўжо пяць гадоў жыве ў Францыі, а яе муж — французскі грамадзянін.

Бертран Бале і Ірына Ананіна. Фота: vot-tak.tv

Ірына Ананіна — з Санкт-Пецярбурга, раней яна працавала ў газеце «Деловой Петербург» і ў пецярбургскай рэдакцыі радыё «Эхо Москвы». У 2020‑х гадах пачала супрацоўнічаць з медыяпраектам «Вот Так», а ў 2021 годзе пераехала ў Францыю, дзе праз год выйшла замуж за француза Бертрана Бале, з якім была знаёмая да гэтага некалькі гадоў.

Пасля вяселля Ірына падала ў МУС заяву на атрыманне дазволу на жыхарства з прычыны ўз'яднання з сям'ёй. Заяву разглядалі больш за 2 гады, а ў пачатку жніўня яна атрымала адмову і паведамленне пра выдварэнне з Францыі.

Ананіна спрабавала дакументальна пацвердзіць, што мае права жыць у Францыі з мужам. Мэр горада, дзе яны жаніліся, накіраваў у прэфектуру Манпелье пацвярджэнне, што асабіста рэгістраваў іх шлюб, і ён не з'яўляецца фіктыўным.

Па словах Ананінай, супрацоўнікі прэфектуры ў прыватнай размове намякнулі ёй на магчымыя складанасці ў афармленні дазволу праз яе расійскае грамадзянства. Адвакат расійскай грамадзянкі Дзмітрый Захватаў заявіў, што рашэнне аб высылцы незаконнае і парушае правы абодвух сужэнцаў. Ён плануе абскардзіць адпаведную пастанову.

Медыяпраект «Вот Так» створаны ў 2017 годзе як частка беларускай незалежнай кампаніі «Белсат». Яго мэта — распаўсюджванне аб'ектыўнай інфармацыі пра грамадскае і палітычнае жыццё ў Беларусі і свеце, а таксама супрацьстаянне расійскай і беларускай прапагандзе. Пасля 2020 года праз узмацненне рэпрэсій супраць незалежных СМІ мінская рэдакцыя Белсата пераехала ў Польшчу і цяпер з'яўляецца часткай міжнароднага вяшчання нацыянальнай польскай кампаніі TVP. У маі 2022 года ў Расіі гэты канал заблакавалі на патрабаванне Генеральнай пракуратуры Расіі, а ў студзені 2024 года Міністэрства юстыцыі Расіі прызнала праект «Вот Так» «іншаземным агентам». 

Каментары4

  • Навошта
    11.08.2026
    Калі Белсат быў незалежнай кампаніяй? Ён заўсёды існаваў за грошы польскай дзяржавы, правярайце факты
  • Факты
    12.08.2026
    Навошта, У Белсата заўсёды была і ёсць незалежная палітыка, як і ў радыё Свабода. Незалежная ад дыктатараў. За што ім ўсім вялікі дзякуй ад беларусаў і іншых паняволеных народаў і раней і зараз.
  • Божья роса
    12.08.2026
    Факты, кто девушку ужинает, тот её и танцует.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць