Здарэнні22

Два ДТЗ адбыліся ў Мінскім раёне з-за ласёў

Два ДТЗ адбылося ў Мінскім раёне з-за ласёў за мінулыя суткі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

У апошні час пачасціліся аварыі з-за ласёў у цёмны час сутак. Толькі ў Мінскім раёне на мінулым тыдні практычна штодня адбываліся падобныя ДТЗ. У выніку аварый жывёлы гінулі, а людзі атрымлівалі цяжкія траўмы.

8 ліпеня каля 22.30 на 18-м км аўтадарогі Р1 Мінск-Дзяржынск у Мінскім раёне кіроўца аўтамабіля «Фольксваген-Пасат» учыніў наезд на нечакана выйшаў на праезную частку лася. У выніку ДТЗ 28-гадовая пасажырка аўтамашыны атрымала сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная. Жывёла загінула. Праводзіцца праверка.

У гэты ж вечар літаральна праз гадзіну на аўтадарозе М2 Мінск-Нацыянальны аэрапорт паблізу гандлёвага прадпрыемства «Віталюр» у Мінскім раёне адбылося яшчэ адно ДТЗ з ласём — на яго быў учынены наезд. На шчасце, у аварыі людзі не пацярпелі. Аўтамашына «Мазда» атрымала значныя механічныя пашкоджанні. Жывёла загінула.

Часта паступалі паведамленні ад кіроўцаў аб нечаканых сустрэчах з дзікімі жывёламі на праезнай частцы і ў іншых раёнах Мінскай вобласці. Улічваючы дадзеную інфармацыю, ДАІ заклікае кіроўцаў да выбару мінімальнай хуткасці руху і гранічнай увагі, асабліва ў цёмны час сутак.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць