Афіша1515

Віншуем, Фінляндыя!

2017 год — юбілейны год для Фінляндыі, якая вядома ва ўсім свеце сваім высокім узроўнем жыцця, развітай прамысловасцю, сістэмай адукацыі і спакойным менталітэтам сваіх жыхароў. Але што яшчэ мы ведаем пра яе? Стагоддзе незалежнасці Фінляндыі, якое будзе святкавацца і ў Беларусі, — шыкоўная нагода пазнаёміцца з фінскай культурай бліжэй.

Фантастычныя пейзажы фінскай Лапландыі, саўна, маржаванне, паўночнае ззянне, снежныя крэпасці, хакей, самабытная паўночная кухня, Санта Клаўс / Ёўлупукі — юбілейныя святкаванні будуць кранацца тых тэм, з якімі Фінляндыя асацыюецца ва ўсім свеце.

У гонар святкавання незалежнасці Фінляндыі Аддзяленне Пасольства Фінляндыі ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўляе конкурс на найлепшае відэа «Віншуем, Фінляндыя!». Даўжыня відэавіншавання павінна складаць ад 10 да 30 секунд. Перавага будзе аддавацца арыгінальным і крэатыўным ролікам. Мова віншавання ў відэа — пажадана англійская, фінская, швецкая, беларуская ці руская.

Апошні тэрмін для падачы відэа — 20 ліпеня 2017 года. Адпраўляць відэафайлы можна праз WeTransfer на адрас электроннай пошты: [email protected]. Не забудзьцеся дадаць свае кантактныя дадзеная для зваротнай сувязі.

Пераможца конкурсу атрымае тур на дваіх у Фінляндыю з пражываннем у гатэлі Scandic Grand Marina і паездкай на пароме па маршруце Талін-Хельсінкі ад фінскай крэйсернай кампаніі Viking Line. Пералёт забяспечыць кампанія AirBaltic. 10 лепшых відэа будуць таксама ўзнагароджаны падарункамі і сувенірамі, прадастаўленымі Аддзяленнем пасольства Фінляндыі ў Беларусі. Узнагароджанне пераможцаў і дэманстрацыя лепшых ролікаў будзе арганізаваная на Фестывалі фінскага танга ў Мінску, які адбудзецца на пляцоўцы Верхняга горада каля гарадской Ратушы 29 ліпеня ў 13.00.

Хэдлайнерамі фестывалю выступяць папулярныя фінскія артысты — спявак, кароль фінскага танга Тээму Ройванен, а таксама танцоры фінскага танга Хана Аянахо і Віле Імонен і фокуснік-ілюзіяніст Ёні Паканен. Да фінскіх артыстаў далучацца беларускія калегі. Са стагадовым юбілеем незалежнасці Фінляндыю павіншуе Георгій Калдун, гурт Litesound, музыкальны праект BonVoyage, аркестр Алімпія Класіка і іншыя выканаўцы і высокія госці фестывалю.

За цікавосткі і забаўкі для гасцей фестывалю будуць адказваць спонсары і патрнёры: фінскія кампаніі Wärtsilä, Sibylla, Valio, SetCleanTech, Fortum і Paroc. Сярод партнёраў: ААТ «Лідскае піва», Leipurin, танцавальная студыя «Квартал», кампаніі Teknos і SuomiKids, гандлёвы цэнтр «Галерэя», сацыяльныя праекты Babystory, КерамАРТ і «Здаровы выбар». Фестываль супрацоўнічае з кампаніямі Sorainen, AirBaltic, Double Tree by Hilton и VikingLine.

Для гасцей і наведвальнікаў будуць арганізаваны танцавальныя майстар-класы ад прафесійных фінскіх і беларускіх танцораў. Тэрыторыю фестывалю падзеляць на тэматычныя зоны, у якіх можна будзе пагуляць у фінскія гарадкі і фларбол, узяць удзел у майстар-класах па прыгатаванні фінскай выпечкі, паесці на фуд-корце, паспрабаваць свае сілы на аўтаномным скаладроме, падтрымаць дабрачынныя і сацыяльныя праекты, пазнаёміцца з навінкамі фінскай літаратуры, прыняць удзел ва ўроках фінскай мовы і адкрыць для сябе магчымасці вандровак па Фінляндыі. Арганізатары не абмінуць увагай і юных удзельнікаў свята, для якіх будуць зладжаны спецыяльныя гульнявыя зоны.

Таксама фестываль наведае сапраўдны фінскі Дзед Мароз — Ёўлупукі, які прывязе з сабой крыху сапраўднай скандынаўскай зімы і будзе праводзіць час з гасцямі на працягу ўсяго мерапрыемства.

Фестываль пройдзе 29 ліпеня, у суботу, з 13.00 да 17.00.

Больш інфармацыі на www.finland100.by

Каментары15

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць