Фота: Remko de Waal / ANP / AFP

Фота: Remko de Waal / ANP / AFP

У Нідэрландах паблізу амстэрдамскага аэрапорта «Схіпхол» у горадзе Вейфхейзен адкрыты мемарыял у памяць пра ахвяраў катастрофы рэйса MH17.

Жалобнае мерапрыемства, якое прашло 17 ліпеня,сабрала больш за 2000 людей — пераважна сваякоў і блізкіх загінулых, піша DW.

Цырымонія адкрыцця комплексу адбылася ў прысутнасці каралеўскай сям'і, а таксама членаў урада Нідэрландаў.

Цэнтральныя элементы мемарыяльнага комплексу — 16-метровая сталёвая сцяна, вышынёй чатыры метры, і сталёвае «вока», скіраванае ў неба. На яго сталёвай паверхні выразаныя імёны загінулых.

Комплекс, аўтарам якога з'яўляецца Рональд Вестэргойс, атачаюць высаджаныя 298 дрэў, якія ўтвараюць «зялёную жалобную стужку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0