УСК па Мінску праводзіць праверку па факце гібелі рабочага УП «Мінскводаканал», паведамляецца на сайце ведамства.
Папярэдне выяўлена, што мужчына 1975 года нараджэння спусціўся ў каналізацыйны калодзеж на вуліцы Кульман. Праз некаторы час яму стала дрэнна. Калегі выцягнулі яго на паверхню і выклікалі хуткую дапамогу. Мужчына знаходзіўся ў прытомнасці, аднак яго стан пагоршыўся, і медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць рабочага.
Следчымі праведзены агляд месца здарэння, высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі, прызначанае правядзенне экспертыз з мэтай высвятлення дакладнай прычыны гібелі мужчыны.
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары