Грамадства22

МЗС Беларусі пакуль не камэнтуе

рашэньня Расеі аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але лукашэнкаўскія дэпутаты ў адзін голас заяўляюць аб неабходнасьці прызнаньня.

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не каментуе рашэння Расіі аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Ці будзе які каментар і калі ён з’явіцца, пакуль невядома, заявілі БелаПАН у прэс‑службе знешнепалітычнага ведамства.

Тым часам дэпутаты Мікалай Чаргінец, Уладзімер Баршчоў, Сяргей Касьцян, Сяргей Гайдукевіч, якія належаць да камісій па міжнародных справах савету рэспублікі і палаты прадстаўнікоў, у адзін голас ухвалілі рашэньне Расеі і абрынуліся на Захад. «Расея рашыла ўстаць з кален», — заявіў Гайдукевіч. «Сёньня ёсьць усе падставы, каб падтрымаць у гэтым пытаньні Расею», — кажа Баршчоў. У беларускай сыстэме дэпутаты проста так сваіх меркаваньняў не выказваюць.

Нагадаем, 26 жніўня прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указы аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Свае заявы з гэтай нагоды ўжо абнародавалі шэраг краін Еўрасаюза.

Так, МЗС Францыі заявіла, што рашэнне Расіі «выклікае шкадаванне». «Мы лічым, што гаворка ідзе аб рашэнні, што выклікае шкадаванне, і пацвярджаем нашу прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі», — цытуе агенцтва РІА Новости прадстаўніка французскага знешнепалітычнага ведамства.

Рашэнне Расіі «абсалютна непрымальнае» і «супярэчыць нормам міжнароднага права», заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.
«Я думаю, што весь Еўрапейскі саюз выкажацца ў такім жа ключы», — дадала яна.

Вялікабрытанія «катэгарычна абвяргае» рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Прадстаўнік МЗС Вялікабрытаніі заявіла, што падобныя дзеянні не спрыяюць урэгуляванню сітуацыі на Каўказе. Апрача таго, падкрэсліла яна, такім крокам Расія парушае ўзятыя раней на сябе абавязацельствы.

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт заявіў, што прызнанне Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з’яўляецца «наўмысным парушэннем міжнароднага права».
«Гэтае рашэнне азначае яснае і наўмыснае парушэнне міжнароднага права і ідзе супраць фундаментальных прынцыпаў стабільнасці ў Еўропе», — прыводзіць словы міністра РІА Новости.

Сваё шкадаванне адносна прынятага Расіяй рашэння выказаў таксама міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс таксама выказала шкадаванне ў сувязі з рашэннем Расіі прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць