Навука і тэхналогіі33

Як у фільмах: дапоўненую рэальнасць можна будзе імплантаваць проста ў вочы

Пакуль Google думае, што далей рабіць са сваімі акулярамі Glass, а Microsoft спрабуе знізіць кошт неімаверна дарагой AR-гарнітуры HoloLens, амерыканская афтальмалагічная кампанія Omega Ophthalmics распрацавала вельмі цікавую платформу, пры дапамозе якой у вока можна будзе імплантаваць не толькі розныя сэнсары і лінзы, але таксама і складаныя электронныя прылады, здольныя інтэграваць дапоўненую і змяшаную рэальнасць непасрэдна ў зрок чалавека.

Тое, як працуе падобная тэхналогія, было добра прадэманстравана ў папулярным кароткаметражным фільме Sight («Погляд») 2012 года. Чалавек нібыта бачыць перад сабою вялікую колькасць даданай інфармацыі, можа выкарыстоўваць віртуальную рэальнасць для гульні, гатавання ежы, спраўджвання і пошуку інфармацыі і г.д.

Платформа ж, распрацаваная амерыканскай кампаніяй, атрымала назву Omega Gemini Refractive Capsule. Яна ўяўляе сабой эластычны кантэйнер, які ўводзіцца пад радужную абалонку вока пры дапамозе шпрыца і распраўляецца там. Унутры кантэйнера Omega Gemini досыць месца для таго, каб выкарыстоўваць яго для, напрыклад, аўтаматызаванай падачы лекаў унутр вока, размяшчэння біяметрычных сэнсараў або любых іншых прыладаў. Усе яны, зразумела, ўводзяцца ў кантэйнер з дапамогай іголкі. А каб падкарэктаваць зрок чалавека, унутр кантэйнера проста ўпырскваюць гнуткую лінзу, якая распраўляецца ўнутры і займае належнае ёй месца.

Тым не менш ніхто не чакае, што маладыя людзі з добрым зрокам неадкладна рвануцца імплантаваць у свае вочы розныя гаджэты. У першую чаргу платформа прызначаецца для людзей з праблемамі зроку і іншымі захворваннямі. Пажылыя людзі напэўна будуць мець перад вачыма выразную карту маршруту да крамы або дома, бо з гадамі ў многіх узнікаюць праблемы з памяццю і арыентаваннем у прасторы. Зрэшты, не выключана, што платформа знойдзе прымяненне і ў ваеннай сферы. Ці не пра гэта марылі рэжысёры ў розных фантастычных баевіках?

Прапануем вашай увазе прэзентацыйнае відэа, у якім падрабязна расказваецца пра новую тэхналогію.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць