Грамадства

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

Латвія змяніла працэдуру запісу ў свае візавыя цэнтры ў Мінску і Віцебску. Што цяпер неабходна рабіць заяўнікам, расказалі ў тэлеграм-канале «Візавы крот».

Фота Lookby.Media

Новыя правілы рэгістрацыі ўжо дзейнічаюць для ўсіх катэгорый заяўнікаў. Яны падобныя да тых, якія ўжо практыкуюць Польшча і Італія.

Ахвотным атрымаць латвійскую візу давядзецца прайсці стандартныя этапы — стварыць уліковы запіс, выбраць візавы цэнтр і катэгорыю візы.

Галоўнае змяненне адбылося на этапе верыфікацыі. Вось што неабходна ведаць:

  • сістэма запатрабуе абавязковай загрузкі старонкі дзейнага пашпарта з фатаграфіяй;
  • заяўніку неабходна прайсці лічбавую праверку для абароны сістэмы ад аўтаматычных рэгістрацый;
  • пасля паспяховай праверкі на электронную пошту прыйдзе пацвярджэнне і ўнікальны нумар заяўкі.

Пры з'яўленні свабодных месцаў заяўнік атрымае апавяшчэнне. На выбар даты і часу падачы дакументаў адводзіцца роўна 72 гадзіны, пасля чаго заяўка анулюецца.

Калі ж неабходнасць у паездцы адпала, рэгістрацыю можна самастойна адмяніць у асабістым кабінеце VFS Global.

Таксама ў візавым цэнтры звярнулі ўвагу, што ўсе пацверджаныя запісы да 31 жніўня застаюцца сапраўднымі і не патрабуюць паўторнага праходжання працэдуры.

Астатнім жа заяўнікам давядзецца адаптавацца да новых алгарытмаў, каб атрымаць шанец на атрыманне латвійскіх дазволаў на ўезд, выдача якіх строга абмежаваная.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць